Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У здраўніцах Беларускай чыгункі за 2 месяцы 2022 года аздаравіліся больш за 3,1 тыс. чалавек

12 сакавіка 2022

У студзені-лютым 2022 года ў санаторыях і аздараўленчых цэнтрах Беларускай чыгункі аздаравіліся больш за 3,1 тыс. чалавек, што на 12% больш, чым за аналагічны перыяд 2021 года. Каля 2,3 тыс. з ліку тых, хто аздаравіўся – чыгуначнікі.

Акрамя гэтага, у кабінетах ультрагукавой і функцыянальнай дыягностыкі было праведзена каля 3,7 тысяч медыцынскіх абследаванняў, у тым ліку работнікаў, звязаных з забеспячэннем бяспекі руху цягнікоў.

Аздараўленчы працэс арганізаваны з захаваннем неабходных мер па папярэджанні распаўсюджвання рэспіраторных вірусных інфекцый.

У мэтах умацавання і захавання здароўя чыгуначнікаў у аздараўленчых установах БЧ дзейнічаюць комплексныя медыцынскія праграмы рэабілітацыі пацыентаў пасля перанесенай пнеўманіі, выкліканай каранавіруснай інфекцыяй COVID‑19. Яны ўключаюць медыцынскія працэдуры, накіраваныя на аднаўленне функцыі лёгкіх, нармалізацыю дыхальных аб'ёмаў, прафілактыку развіцця лёгачнага фіброзу, паляпшэнне якасці крыві, умацаванне імунітэту, павышэнне супраціўляльнасці і вынослівасці арганізма, зніжэнне рызык паўторных захворванняў і ўскладненняў. У студзені-лютым 2022 года амаль 600 работнікаў Беларускай чыгункі прайшлі рэабілітацыю пасля перанесенай каранавіруснай інфекцыі COVID‑19.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год