Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дарагія жанчыны!

04 сакавіка 2022

Самыя шчырыя і цёплыя словы віншаванняў і пажаданняў гучаць у ваш адрас у гэтыя сонечныя сакавіцкія дні. Дзень жанчын – гэта выдатнае вясновае свята, якое ўжо шмат гадоў з'яўляецца сімвалам прыгажосці і любові, клопату і ўвагі, мацярынскага цяпла і прадаўжэнне жыцця.

Мабыць, адна з асноўных задач сапраўднага мужчыны – штодзень праяўляць сябе клапатлівым мужам, верным абаронцам і надзейным галавой сям'і. Магчымасць рэгулярна нагадваць нашым жонкам, дачкам і сёстрам, маці і бабулям, што яны нашы самыя дарагія, родныя і блізкія людзі – вельмі важная. І мы імкнемся радаваць вас сваімі поспехамі, рабіць ваша жыццё лягчэй і шчаслівей, дарыць кветкі і падарункі не толькі па святах, але і па волі душы і сэрца, без залежнасці ад календара.

Дарагія нашы ветэраны і працаўніцы Беларускай чыгункі! Работаючы на розных пасадах і ў розных прафесіях нароўні з мужчынамі, вы заўсёды былі і застаецеся прыкладам добрасумленных адносін да справы, высокай адказнасці і прафесіяналізму, умення аператыўна вырашаць самыя складаныя задачы і ствараць у калектыве добры настрой.

Любімыя, мілыя, родныя і добрыя – нашы жанчыны! Гэта не проста прыгожыя словы ў гэты святочны дзень, а шчырае прызнанне вашай ролі ў сучасным грамадстве і ў жыцці кожнага з нас!

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, кахання, сямейнага дабрабыту, міру і згоды, поспехаў і простага чалавечага шчасця!

Са святам!


Начальнік Беларускай чыгункі У.М. Марозаў

Старшыня Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай
арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў В.М. Какора

Старшыня арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі С.П. Гогалеў


Да спісу навін за 2022 год