Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Чыгуначнікі абследуюць стан усіх памятных месцаў на тэрыторыі аб'ектаў БЧ

17 сакавіка 2022

У рамках Года гістарычнай памяці на ўсіх аддзяленнях магістралі дадаткова абследуюць памятныя месцы, размешчаныя на тэрыторыі аб'ектаў Беларускай чыгункі. Спецыялісты вывучаць іх стан і пры неабходнасці добраўпарадкуюць.

У цяперашні час на тэрыторыі аб'ектаў Беларускай чыгункі – на станцыях, вакзалах, паблізу чыгуначных пуцей – налічваецца больш за 200 памятных месцаў. Большасць з іх звязана з перыядам Вялікай Айчыннай вайны. Гэта помнікі – сімвалы эпохі: паравозы, мемарыяльныя дошкі, абеліскі і манументы вайсковай славы, прысвечаныя героям, у тым ліку чыгуначнікам, якія здзейснілі подзвіг падчас вайны і ў мірны час, магілы невядомых салдат... Гэтыя маўклівыя сведкі захоўваюць гісторыю дзяржавы, распавядаюць новым пакаленням аб працоўных і баявых подзвігах, здзейсненых іх прадзедамі, дзядамі, бацькамі, нагадваюць нам пра тую вялікую ахвяру, якую прынёс беларускі народ у барацьбе за сваю незалежнасць. У памятных месцах, якія беражліва захоўваюцца беларускімі чыгуначнікамі, заключана сіла народа, яго адзінства, дух перамогі і любоў да роднай зямлі.

Чыгуначнікі ганарацца і свята берагуць сваю гісторыю, якая неразрыўна звязана з гісторыяй роднай зямлі. Работнікі і ветэраны Беларускай чыгункі падтрымліваюць ў належным стане месцы вайсковай славы, даглядаюць помнікі і мемарыяльныя дошкі, захоўваюць чыгуначную тэхніку папярэдніх эпох.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год