Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі дзейнасці добраахвотных дружын па ахове правапарадку ў 2021 годзе

21 сакавіка 2022

Выніковую сумесную нараду прадстаўнікоў Беларускай чыгункі і органаў унутраных спраў, падчас якой былі падведзены вынікі дзейнасці добраахвотных дружын па ахове правапарадку на Беларускай чыгунцы ў 2021 годзе, прайшла ў фармаце відэаканферэнцыі ва Упраўленні Беларускай чыгункі. Удзельнікі сустрэчы таксама разгледзелі шэраг актуальных пытанняў па далейшым удасканаленні іх дзейнасці ў 2022 годзе ў арганізацыях Беларускай чыгункі, абмяняліся вопытам і намецілі меры па павышэнні эфектыўнасці ўзаемадзеяння добраахвотных дружын з праваахоўнымі органамі па забеспячэнні аховы правапарадку на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

Высокі ўзровень падрыхтоўкі членаў добраахвотных дружын Беларускай чыгункі адзначыў начальнік аддзела арганізацыі забеспячэння грамадскай бяспекі на аб'ектах транспарту МУС Рэспублікі Беларусь Генадзь Ворса.

Начальнік агульнатэхнічнай службы Упраўлення Беларускай чыгункі Ігар Андросаў падзякаваў дружыннікам за работу і выказаў надзею, што далейшае аб'яднанне намаганняў праваахоўных органаў і добраахвотных дружын будзе садзейнічаць умацаванню грамадскага парадку на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

Таксама падчас нарады былі названы пераможцы агляду-конкурсу на лепшую добраахвотную дружыну, лепшага камандзіра добраахвотнай дружыны і лепшага дружынніка сярод аддзяленняў Беларускай чыгункі.

У намінацыі «Лепшая добраахвотная дружына» ў чацвёрты раз запар перамогу атрымала дружына Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі, ёй уручаны пераходны кубак і Дыплом 1-й ступені. На другім месцы добраахвотная дружына лакаматыўнага дэпо Баранавічы Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі, трэцяе прысуджана добраахвотнай дружыне станцыі Слуцк Магілёўскага аддзялення БЧ.

Лепшым камандзірам добраахвотнай дружыны Беларускай чыгункі быў прызнаны начальнік сектара ідэалогіі і сацыяльна-культурнай работы Гомельскага аддзялення чыгункі Сяргей Кузняцоў. Другое месца прысуджана брыгадзіру лакаматыўнага дэпо Баранавічы Баранавіцкага аддзялення БЧ Віталю Сямашку. Трэцяе месца заваяваў начальнік Слуцкага вытворчага ўчастка Магілёўгрузсэрвіса Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі Анатоль Бранавіцкі.

У намінацыі «Лепшы дружыннік» пераможцамі сталі 12 чыгуначнікаў.

На Беларускай чыгунцы пастаянна надаецца ўвага пытанню прыцягнення працоўных калектываў да аховы грамадскага парадку і прафілактыцы правапарушэнняў, удасканаленні механізму дзейнасці добраахвотных дружын на аб'ектах чыгуначнага транспарту, павышэнню эфектыўнасці іх работы.

У цяперашні час на аддзяленнях чыгункі і ў арганізацыях чыгуначнага падпарадкавання дзейнічаюць добраахвотныя дружыны, якія ахопліваюць 102 арганізацыі Беларускай чыгункі і іх адасобленыя структурныя падраздзяленні. Агульная колькасць членаў добраахвотных дружын складае 532 чалавека. Сумесна з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў яны патрулююць станцыі, вакзалы, суправаджаюць прыгарадныя цягнікі.

У 2021 годзе добраахвотнымі дружыннікамі сумесна з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў здзейснена больш за 25 тысяч выхадаў, суправаджаецца 1723 пасажырскіх цягніка, якія ідуць па тэрыторыі Рэспублікі, прынят ўдзел у 468 рэйдавых мерапрыемствах, пры правядзенні якіх з удзелам членаў добраахвотных дружын затрымана 695 правапарушальнікаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2022 год