Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі агляду-конкурсу на лепшую вытворчую сталовую ў 2021 годзе

02 сакавіка 2022

Лепшай прызнана сталовая ў Дарожным цэнтры па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі кадраў участка вытворчага харчавання Гомельскага аддзялення БЧ.

Другое месца ў аглядзе-конкурсе прысуджана калектыву вытворчай сталовай у лакаматыўным дэпо Брэст участка вытворчага харчавання Брэсцкага аддзялення БЧ.

Трэцяе месца ў калектыва сталовай у лакаматыўным дэпо Віцебск участка вытворчага харчавання Віцебскага аддзялення чыгункі.

Усяго ў спаборніцтве прынялі ўдзел 7 вытворчых сталовых Беларускай чыгункі. Пры ацэнцы канкурсантаў журы ўлічвала рост ахопу гарачым харчаваннем чыгуначнікаў, прымяненне розных формаў і метадаў абслугоўвання, укараненне аўтаматызаваных сістэм разліку за харчаванне, рост акупнасці, эстэтычны стан прадпрыемстваў, захаванне санітарных нормаў і правілаў, а таксама заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне грамадскага харчавання.

Трэба адзначыць, што сталовая ў Дарожным цэнтры па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кадраў з'яўляецца базавай для Гомельскага чыгуначнага вузла: яна забяспечвае гарачым харчаваннем не толькі выкладчыкаў і слухачоў ДЦППК, але і сталовыя-раздатачныя, а таксама буфеты прадпрыемстваў аддзялення. Тут арганізаваны выпуск прадукцыі з выкарыстаннем тэхналогіі «шокавай» замаразкі, якая рэалізуецца структурным падраздзяленням аддзялення, у тым ліку паступае ў дамы адпачынку лакаматыўных брыгад у Гомелі і Жлобіне.

Беларуская чыгунка сумесна з Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыяй чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў надаюць вялікую ўвагу забеспячэнню чыгуначнікаў якасным гарачым харчаваннем па даступных цэнах і з кожным годам укараняюць новыя падыходы ў тэхналогіі абслугоўвання.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Тэгі: сталовая
Да спісу навін за 2022 год