Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па шахматах прайшоў у Брэсце

17 сакавіка 2022

Удзел у чэмпіянаце прынялі 7 каманд: зборныя каманды 6 аддзяленняў Беларускай чыгункі і каманда Гомельскага вагонарамонтнага завода. На працягу двух дзён удзельнікі турніру спаборнічалі ў асабістым і камандным першынствах.

Чэмпіянат адбыўся ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 160‑годдзя Беларускай чыгункі і Года гістарычнай памяці.

Па суме набраных ачкоў пераможцамі чэмпіянату сталі шахматысты Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі. Другое месца заняла каманда Баранавіцкага аддзялення, на трэцюю ступень пераможнага п'едэстала паднялася каманда Гомельскага аддзялення магістралі.

Усе пераможцы чэмпіянату былі ўзнагароджаны кубкамі, медалямі, дыпломамі і каштоўнымі прызамі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Тэгі: шахматы
Да спісу навін за 2022 год