Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Чыгуначны конкурс «Лепшы па прафесіі» адбыўся ў гаспадарцы перавозак Беларускай чыгункі

16 лютага 2022

Фінал чыгуначнага конкурсу на званне «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце» адбыўся на базе Цэнтра кіравання перавозкамі БЧ у анлайн-фармаце. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі ключавых спецыяльнасцяў і масавых прафесій гаспадаркі перавозак – пераможцы адбораў, якія прайшлі на кожным з аддзяленняў чыгункі.

На першым этапе конкурсу ўдзельнікі прайшлі праверку тэарэтычных ведаў у фармаце камп'ютарнага тэсціравання. Пераможцы ў кожнай намінацыі былі вызначаны ў ходзе вуснай гутаркі з камісіяй, якая складаецца з кіраўнікоў і спецыялістаў службы перавозак. Прэтэндэнты адказвалі на пытанні, звязаныя з выкананнем сваіх службовых абавязкаў, дэманстравалі навыкі дзеянняў у нестандартных сітуацыях, а таксама агульны ўзровень кампетэнцыі па актуальных напрамках развіцця гаспадаркі перавозак.

Лепшымі па прафесіі ў гаспадарцы перавозак сталі:

Вадзім Кізянкоў, дыспетчар вузлавой Цэнтра кіравання перавозкамі,

Дзмітрый Рудзянкоў, дыспетчар участковы Цэнтра кіравання перавозкамі,

Алена Аўдзеенка, дыспетчар лакаматыўны Магілеўскага аддзялення,

Дзяніс Шут, галоўны дыспетчар чыгуначны Цэнтра кіравання перавозкамі,

Юрый Белакапытаў, дыспетчар чыгуначны старэйшы Цэнтра кіравання перавозкамі,

Павел Іванцоў, дыспетчар чыгуначны лакаматыўны старэйшы Цэнтра кіравання перавозкамі,

Руслан Маляўка, дзяжурны па Магілёўскім аддзяленні,

Вольга Раманава, інжынер станцыі Жлобін,

Аляксандр Парцянко, манеўровы станцыйны дыспетчар станцыі Мінск-Сартавальны,

Юлія Ляшко, дзяжурны па станцыі Шабаны,

Таццяна Гладкая, дзяжурны па парку станцыі Мінск-Пасажырскі,

Юрый Касянкоў, дзяжурны па сартавальнай горцы станцыі Віцебск,

Вячаслаў Альсевіч, саставіцель цягнікоў станцыі Полацк,

Віктар Ганчарык, рэгуліроўшчык хуткасці руху вагонаў станцыі Слуцк,

Вольга Ладунова, дзяжурны (аператар) паста цэнтралізацыі станцыі Наваполацк,

Святлана Маханькова, аператар сартавальнай горкі станцыі Магілёў,

Іна Пракаповіч, аператар пры дзяжурным па станцыі Сітніца,

Марыя Трафімава, аператар станцыйнага тэхналагічнага цэнтра апрацоўкі цягніковай інфармацыі станцыі Жлобін.

У цэлым, на Беларускай чыгунцы ў конкурсе «Лепшы па прафесіі» удзельнічаюць прадстаўнікі больш чым 140 розных прафесій і спецыяльнасцяў розных гаспадарак магістралі. Канчатковыя вынікі конкурсу будуць падведзены ў красавіку 2022 года. Ушанаванне пераможцаў адбудзецца ва ўрачыстай абстаноўцы напярэдадні 1 мая.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год