Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 420 рацыяналізатарскіх прапаноў было ўкаранёна на Беларускай чыгунцы ў 2021 годзе

08 лютага 2022

У арганізацыях Беларускай чыгункі ў 2021 годзе было ўкаранёна 425 рацыяналізатарскіх прапаноў. У выніку іх выкарыстання атрыманы эканамічны эфект у памеры больш за 5,3 млн рублёў.

У распрацоўках і ўкараненні рацыяналізатарскіх прапаноў прынялі ўдзел амаль 570 наватараў Беларускай чыгункі.

Новыя рашэнні былі накіраваны на забеспячэнне бяспекі руху, эканомію і рацыянальнае выкарыстанне працоўных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, удасканаленне працэсаў рамонту і эксплуатацыі цягавага рухомага саставу, паляпшэнне ўмоў работы і інш.

Лепшыя вынікі рацыяналізатарскай дзейнасці традыцыйна прадэманстравалі работнікі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі, дзе пададзена і ўкаранёна 77 рацпрапаноў, эканамічны эфект атрыманы ў памеры 2,6 млн рублёў. У лідарах па выніках 2021 года таксама Мінскае аддзяленне БЧ. Тут пададзена і ўкаранёна 40 рацпрапаноў, эканамічны эфект ад якіх склаў больш за 1 млн рублёў. У тройцы лепшых і Віцебскае аддзяленне беларускай магістралі, дзе было пададзена і ўкаранёна 102 рацпрапановы, эканамічны эффект – амаль 520 тыс. рублёў.

Развіццю тэхнічнай творчасці на Беларускай чыгунцы і яго стымуляванню спрыяе штогадовае правядзенне профільных конкурсаў, па выніках якіх лепшым наватарам вытворчасці прысвойваюцца ганаровыя званні: «Лепшы рацыяналізатар Беларускай чыгункі», «Лепшы малады рацыяналізатар Беларускай чыгункі», «Лепшы арганізатар тэхнічнай творчасці Беларускай чыгункі».

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год