Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян выконваць меры бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту

08 лютага 2022

У студзені 2022 года на Беларускай чыгунцы адбылося 8 выпадкаў невытворчага траўматызму. Гэта на 1 выпадак менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Пацярпелі 8 чалавек, у тым ліку 6 з іх траўміраваны смяротна.

Асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў па-ранейшаму застаецца ігнараванне людзьмі элементарных мер бяспекі. У прыватнасці, знаходжанне ў зоне павышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, пераход чыгункі ў неўстаноўленым месцы, перамяшчэнне ўздоўж чыгуначных пуцей, а таксама размовы па мабільным тэлефоне і знаходжанне ў навушніках пры пераходзе пуцей.

Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу забеспячэнню бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

У мэтах прафілактыкі траўміравання непаўналетніх і недапушчэння транспартных правапарушэнняў БЧ рэгулярна праводзіць тэматычныя акцыі і рэйды на аб'ектах чыгуначнага транспарту, штогод рэалізуе комплекс арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў.

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і нагадвае аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў пераходу чыгуначных пуцей або знаходжанне на іх у неналежным месцы.

Беражыце сябе! Будзьце ўважлівыя на аб'ектах чыгуначнага транспарту! Памятаеце, што выкананне простых правілаў бяспекі можа захаваць жыцьцё вам і вашым блізкім.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год