Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка вызначыла лаўрэатаў прэміі імя машыніста У. А. Яцкевіча па выніках работы за 2021 год

10 лютага 2022

Лаўрэатамі самай прэстыжнай прэміі на Беларускай чыгунцы па выніках работы за 2021 год сталі калектыў УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі», а таксама калектывы станцыі Орша, станцыі Гродна, вагоннага дэпо Брэст, Брэсцкага вагоннага ўчастка, Полацкай дыстанцыі пуці, Гомельскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, Магілёўскай дыстанцыі электразабеспячэння, транспартна-лагістычнага цэнтра Мінск рэспубліканскага транспартна-экспедыцыйнага ўнітарнага прадпрыемства «Белінтэртранс – транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі.

Чыгуначнай прэміі ўдастоены таксама калектывы станцыі Жабінка, участка №19 тэхнічнага абслугоўвання лакаматываў лакаматыўнага дэпо Лунінец, пункта тэхнічнага абслугоўвання вагонаў станцыі Лунінец Баранавіцкага вагоннага дэпо, участка № 2 па рамонце электраабсталявання пасажырскіх вагонаў Гомельскага вагоннага ўчастка, акалодка № 3 Жабінкаўскай дыстанцыі пуці, аддзела па вядзенні тэхнічнай дакументацыі і пашпартызацыі прылад СЦБ, сувязі, дыягностыкі рухомага саставу, па наладцы і мадэрнізацыі прылад СЦБ і сувязі Мінскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, Буда-Кашалёўскага раёна кантактнай сеткі Гомельскай дыстанцыі электразабеспячэння, пункта камерцыйнага агляду вагонаў станцыі Гомель, аднаўленчага цягніка Асіповічы.

Сярод лепшых работнікаў, якія праявілі ініцыятыву і дабіліся высокіх вынікаў у гарантаванні бяспекі руху цягнікоў, манеўровай работы тэхнікі бяспекі, уладальнікамі прэміямі сталі: начальнік станцыі Пухавічы Аляксандр Засіменка, машыніст цеплавоза лакаматыўнага дэпо Баранавічы Андрэй Данільчык, брыгадзір Магілёўскага вагоннага дэпо Валерый Ключнікаў, намеснік начальніка Гомельскага вагоннага ўчастка Руслан Сувораў, начальнік структурнага падраздзялення пуцявая машынная станцыя Баранавічы дзяржаўнага прадпрыемства «Рэмпуць Беларускай чыгункі» Аляксандр Санчук, электрамеханік Асіповіцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Леанід Некрашэвіч, старшы электрамеханік Брэсцкай дыстанцыі электразабеспячэння Павел Свякла, майстар пагрузачна-разгрузачных работ прадпрыемства Магілёўгрузсэрвіс Андрэй Бабкоў, намеснік начальніка станцыі Ваўкавыск Генадзь Ігнацік.

Усім лаўрэатам будуць уручаны дыпломы і грашовыя прэміі.

Прэмія імя машыніста У. А. Яцкевіча з'яўляецца адной з найбольш прэстыжных на Беларускай чыгунцы. Штогод яна прысуджаецца чыгуначнікам па выніках работы за папярэдні год з мэтай паляпшэння работы па забеспячэнні бяспекі руху і тэхнікі бяспекі, развіццю грамадскага кантролю, выхаванню чыгуначнікаў на лепшых прыкладах выканання службовага абавязку.

Нагадаем, машыніст цеплавоза лакаматыўнага дэпо Мінск Уладзімір Аляксандравіч Яцкевіч загінуў у студзені 1967 года, ратуючы жыцці пасажыраў цягніка № 187 Мінск–Талін. Праявіўшы высокае пачуццё абавязку, застаючыся да канца на сваім рабочым месцы, ён прыняў усе магчымыя меры для прадухілення сутыкнення пасажырскага цягніка з групай вагонаў, якія адчапіліся ад грузавога цягніка на перагоне Пруды-Залессе.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за мужнасць і самаадданасць пры выкананні службовых абавязкаў Уладзімір Аляксандравіч Яцкевіч пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Яго імя носіць пасажырскі цеплавоз ТЭП70БС.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год