Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі ўдзелу ў навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

14 студзеня 2022

З 14 снежня 2021 года па 14 студзеня 2022 года прадстаўнікі арганізацый Беларускай чыгункі і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў наведалі больш за 50 розных устаноў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі: дзіцячыя дамы, дашкольныя ўстановы, школы, сацыяльна-педагагічныя цэнтры, пабывалі ў гасцях у шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў.

Чыгуначнікі прывезлі дзецям салодкія пачастункі і падарункі, а таксама арганізавалі для дзяцей свята з гульнямі, тэатралізаванымі паказамі, конкурсамі і музычнай праграмай, падрыхтаванай творчымі калектывамі культурна-спартыўных цэнтраў магістралі. У цэлым зарад святочнага настрою атрымалі каля 4,5 тысяч дзяцей.

Таксама ў рамках акцыі «Нашы дзеці» арганізацыямі Беларускай чыгункі была аказана матэрыяльная дапамога на агульную суму больш за 117 тысяч рублёў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год