Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Першы электравоз з устаноўленай хуткасцю паспяхова прайшоў па новым электрыфікаваным участку Светлагорск-на-Бярэзіне – Калінкавічы

06 снежня 2021

Пробны пропуск электрарухомага саставу па ўчастку Светлагорск-на-Бярэзіне – Калінкавічы стаў чарговым этапам рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па электрыфікацыі ўчастка Жлобін  – Калінкавічы – Барбароў. Электравоз БКГ2 прайшоў па ўчастку ў рамках комплекснага апрабавання новай інфраструктуры. Лакаматыў рухаўся з устаноўленай хуткасцю, у адпаведнасці з рэгламентам выконваў тармажэнне і набіраў хуткасць. Спецыялісты БЧ пацвердзілі, што ўся сістэма гатова да рэгулярнага руху цягнікоў на электрацязе. Цяпер на ўчастку Светлагорск – Калінкавічы працягваюцца пусканаладачныя работы.

Гэта чарговы важны этап рэалізацыі праекта па электрыфікацыі ўчастка Жлобін – Калінкавічы – Барбароў, агульная працягласць якога – 141 км. Яго рэалізацыю пачалі ў 2018 годзе. Рэалізацыя гэтага праекта накіравана на пашырэнне палігона электрыфікацыі Беларускай чыгункі і павышэнне эфектыўнасці перавозак пасажыраў і грузаў.

Нагадаем, у 2016 годзе пачаўся рэгулярны рух цягнікоў на электравознай цязе паміж Мінскам і Гомелем. З 2015-га па 2017-ы быў электрыфікаваны ўчастак Маладзечна – Гудагай – дзяржмяжа. У чэрвені 2020 года пачаўся рэгулярны рух электрацягнікоў па маршруце Светлагорск – Жлобін – Мінск.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2021 год