Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў прыме ўдзел у другім Еўразійскім кангрэсе ў Маскве

01 снежня 2021

2 снежня 2021 г. у Маскве адбудзецца другі Еўразійскі Кангрэс. Кангрэс зарэкамендаваў сябе як аўтарытэтная пляцоўка адкрытага дыялогу паміж прадстаўнікамі органаў улады і бізнесу Еўразійскай прасторы. Сёлета яго ўдзельнікі абмяркуюць практычныя пытанні павышэння ролі бізнесу, дзелавых колаў, дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў раскрыцці патэнцыялу інтэграцыі краін – паглыбленні вытворча-тэхнічнай кааперацыі, абмене перадавымі тэхналогіямі, фарміраванні новых ланцужкоў дабаўленай вартасці.

Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў стане адным са спікераў сесіі «Транспартныя калідоры «Захад-Усход» і «Поўнач — Поўдзень»: развіццё, экспарт, інтэграцыя». Падчас сесіі яе ўдзельнікі абмяркуюць магчымасці раскрыцця патэнцыялу транспартных калідораў на прасторы ЕАЭС.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год