Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

27 снежня 2021 года БЧ адкрывае рэгулярны рух пасажырскіх цягнікоў на электравознай цязе на ўчастку Калінкавічы – Светлагорск – Жлобін – Мінск

14 снежня 2021

27 снежня 2021 года, У Дзень нараджэння Беларускай чыгункі, у 18:22 у першы рэйс па маршруце Калінкавічы – Светлагорск – Жлобін – Мінск адправіцца цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа № 874/873, які прыбудзе ў сталіцу Беларусі ў 21:44.

У гэты ж дзень з Мінска ў 20:48 па маршруце Мінск – Калінкавічы адправіцца цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа № 876/875, які прыбудзе ў Калінкавічы ў 00:28.

Далей з 28 снежня 2021 года ў зносінах Калінкавічы – Мінск – Калінкавічы штодзённа будуць курсіраваць цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа (ЭПР) № 876/875 і № 874/873.

Цягнік № 876/875 будзе адпраўляцца са станцыі Калінкавічы ў 06:02 і прыбываць на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 09:34. У зваротным кірунку цягнік адправіцца ў 20:48 і прыбудзе ў Калінкавічы ў 00:28.

Цягнік № 874/873 будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 14:00 і прыбываць на станцыю Калінкавічы ў 17:26. У зваротным кірунку цягнік адправіцца ў 18:22 і прыбудзе ў сталіцу нашай краіны ў 21:44.

Па маршруце руху гэтыя цягнікі будуць рабіць прыпынкі на ст. Светлагорск-на-Бярэзіне, Жлобін, Чырвоны Бераг, Бабруйск, Асіповічы-1, Пухавічы.

Продаж праязных дакументаў на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа № 874/873 Калінкавічы – Мінск – Калінкавічы і № 876/875 Мінск – Калінкавічы – Мінск ужо адкрыты.

Праязныя дакументы можна аформіць у адзіным раздзеле «Паслугі пасажырам» на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі (pass.rw.by), у мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама ў чыгуначных касах.

Адкрыццё рэгулярнага руху пасажырскіх цягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа па маршруце Калінкавічы – Мінск на электравознай цязе стала магчымым дзякуючы завяршэнню электрыфікацыі ўчастка Калінкавічы – Светлагорск-на-Бярэзіне ў рамках рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па электрыфікацыі ўчастка Жлобін – Калінкавічы – Барбароў.

Таксама з 27 снежня 2021 года ў зносінах Калінкавічы – Жлобін – Калінкавічы прадугледжана курсіраванне цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа на электрацязе.

У першы рэйс цягнік рэгіянальных ліній эканомкласа № 6429 адправіцца са Жлобіна ў 21:26 і прыбудзе ў Калінкавічы ў 23:23. Кожныя суткі паміж раённымі цэнтрамі будуць курсіраваць 5 пар цягнікоў.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, а таксама па тэлефоне Кантакт-цэнтра БЧ 105.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2021 год