Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу фотаздымкаў і малюнкаў «Гісторыя і сучаснасць маршруту Масква–Брэст»

19 лістапада 2021

Конкурс фатаграфій і малюнкаў на тэму «Гісторыя і сучаснасць маршруту Масква–Брэст», прысвечаны 150-годдзю чыгуначных зносін Масква–Брэст, праводзілася Беларускай чыгункай сярод навучэнцаў Брэсцкага і Аршанскага каледжаў – філіялаў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту». Ён быў арганізаваны ў мэтах прапаганды гістарычнай спадчыны Беларускай чыгункі сярод навучэнцаў, іх патрыятычнага выхавання на лепшых працоўных традыцыях чыгуначнікаў, а таксама далучэння моладзі да карпаратыўнай культуры. Заснавальнікі конкурсу – Беларуская чыгунка і Аб'яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

Усяго на конкурс было накіравана больш за 40 работ.

У намінацыі «Лепшая фатаграфія» пераможцам прызнана навучэнка Аршанскага каледжа Дар'я Анжэнка, другое месца прысуджана вучню Брэсцкага каледжа Даніілу Несцяровічу, уладальнікам трэцяга месца стаў навучэнец Аршанскага каледжа Данііл Крамко.

У намінацыі «Лепшы малюнак» першае месца заваяваў навучэнец Брэсцкага каледжа Ілля Бортнік, другое месца ў навучэнцы Брэсцкага каледжа Яўгеніі Ганчарэнкі, трэцяе месца прысуджана творчаму тандэму навучэнцаў Брэсцкага каледжа Ліяне Глебік і Крысціне Царыкевіч.

Пераможцы будуць узнагароджаны памятнымі дыпломамі і прызамі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год