Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падала напружанне ў кантактную сетку на ўчастку Светлагорск–Калінкавічы

30 лістапада 2021

Беларуская чыгунка працягвае рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па электрыфікацыі ўчастка Жлобін–Калінкавічы–Барбароў. Чарговым важным этапам 30 лістапада 2021 года стала падача напружання ў кантактную сетку ўчастка Светлагорск-на-Бярэзіне–Калінкавічы. Электразабеспячэнне дадзенага ўчастка ажыццяўляе новая цягавая падстанцыя, пабудаваная побач са станцыяй Жэрдзь. Раней у адпаведнасці з праграмай узаемадзеяння філіяла «Рэчыцкія электрычныя сеткі» РУП «Гомельэнерга» і Гомельскай дыстанцыі электразабеспячэння Беларускай чыгункі было пададзена напружанне 110 кВ у дзве лініі працягласцю 15 км, якія былі спецыяльна пабудаваны для электразабеспячэння дадзенай цягавай падстанцыі.

У цяперашні час працягваюцца пуска-наладачныя работы. Наступным этапам стане пробны пропуск электрарухомага саставу па ўчастку Светлагорск-на-Бярэзіне–Калінкавічы.

Рэалізацыя гэтага праекта накіравана на пашырэнне палігона электрыфікацыі Беларускай чыгункі і павышэнне эфектыўнасці перавозак пасажыраў і грузаў.

Нагадаем, што ў 2016 годзе пачаўся рэгулярны рух цягнікоў на электравознай цязе паміж Мінскам і Гомелем. З 2015-га па 2017-ы быў электрыфікаваны ўчастак Маладзечна–Гудагай–дзяржмяжа. У чэрвені 2020 года пачаўся рэгулярны рух электрацягнікоў па маршруце Светлагорск–Жлобін–Мінск.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год