Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

10 гадоў споўнілася рэгіянальным лініям бізнес-класа Беларускай чыгункі

19 лістапада 2021

19 лістапада 2011 года першыя цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа пачалі курсіраваць па маршрутах Брэст–Баранавічы і Баранавічы–Мінск. У снежні 2011 года пачаліся перавозкі цягнікамі рэгіянальных ліній бізнес-класа па маршруце Мінск–Орша.

За 10 гадоў у залежнасці ад развіцця іншых фарматаў пасажырскіх перавозак, пасажырапатоку мяняліся і маршруты цягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа.

Сёння цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа курсіруюць па маршрутах Мінск–Орша, Мінск–Полацк, Мінск–Светлагорск, Мінск–Пінск і Магілёў–Салігорск. Перавозкі ажыццяўляюць электрацягнікі ЭПР чатырох - і пяцівагоннай састаўнасці, а таксама адна - і трохвагонныя дызель-цягнікі ДП1 і ДП3. Сучасны рухомы састаў абсталяваны зручнымі крэсламі, сістэмамі кандыцыяніравання паветра, разеткамі для зарадкі мабільных прылад, маецца доступ да Wi-Fi. Галоўныя крытэрыі фармату рэгіянальных ліній бізнес-класа – камфартабельна, хутка, бяспечна.

Адзначым, што гэты фармат пасажырскіх перавозак запатрабаваны на рынку транспартных паслуг. Усяго за 10 гадоў цягнікамі рэгіянальных ліній бізнес-класа скарысталіся больш за 13,4 млн. пасажыраў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год