Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Лістапад

  • Беларуская чыгунка падала напружанне ў кантактную сетку на ўчастку Светлагорск–Калінкавічы
    30 лістапада 2021
    Беларуская чыгунка падала напружанне ў кантактную сетку на ўчастку Светлагорск–Калінкавічы

    Беларуская чыгунка працягвае рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па электрыфікацыі ўчастка Жлобін–Калінкавічы–Барбароў. Чарговым важным этапам 30 лістапада 2021 года стала падача напружання ў кантактную сетку ўчастка Светлагорск-на-Бярэзіне–Калінкавічы. Электразабеспячэнне дадзенага ўчастка ажыццяўляе новая цягавая падстанцыя, пабудаваная побач са станцыяй Жэрдзь. Раней у адпаведнасці з праграмай узаемадзеяння філіяла «Рэчыцкія электрычныя сеткі» РУП «Гомельэнерга» і Гомельскай дыстанцыі электразабеспячэння Беларускай чыгункі было пададзена напружанне 110 кВ у дзве лініі працягласцю 15 км, якія былі спецыяльна пабудаваны для электразабеспячэння дадзенай цягавай падстанцыі.

    У цяперашні час працягваюцца пуска-наладачныя работы. Наступным этапам стане пробны пропуск электрарухомага саставу па ўчастку Светлагорск-на-Бярэзіне–Калінкавічы.

    Чытаць далей…
  • 26 лістапада 2021
    2 снежня кіраўніцтва Беларускай чыгункі правядзе «прамую тэлефонную лінію»

    У чацвер, 2 снежня 2021 года, Беларуская чыгунка правядзе «прамую тэлефонную лінію» па тэме «Арганізацыя пасажырскіх перавозак, расклад руху цягнікоў».

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу фотаздымкаў і малюнкаў «Гісторыя і сучаснасць маршруту Масква–Брэст»
    19 лістапада 2021
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу фотаздымкаў і малюнкаў «Гісторыя і сучаснасць маршруту Масква–Брэст»

    Конкурс фатаграфій і малюнкаў на тэму «Гісторыя і сучаснасць маршруту Масква–Брэст», прысвечаны 150-годдзю чыгуначных зносін Масква–Брэст, праводзілася Беларускай чыгункай сярод навучэнцаў Брэсцкага і Аршанскага каледжаў – філіялаў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту».

    Чытаць далей…
  • 10 гадоў споўнілася рэгіянальным лініям бізнес-класа Беларускай чыгункі
    19 лістапада 2021
    10 гадоў споўнілася рэгіянальным лініям бізнес-класа Беларускай чыгункі

    19 лістапада 2011 года першыя цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа пачалі курсіраваць па маршрутах Брэст–Баранавічы і Баранавічы–Мінск. У снежні 2011 года пачаліся перавозкі цягнікамі рэгіянальных ліній бізнес-класа па маршруце Мінск–Орша.

    За 10 гадоў у залежнасці ад развіцця іншых фарматаў пасажырскіх перавозак, пасажырапатоку мяняліся і маршруты цягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа.

    Сёння цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа курсіруюць па маршрутах Мінск–Орша, Мінск–Полацк, Мінск–Светлагорск, Мінск–Пінск і Магілёў–Салігорск. Перавозкі ажыццяўляюць электрацягнікі ЭПР чатырох - і пяцівагоннай састаўнасці, а таксама адна - і трохвагонныя дызель-цягнікі ДП1 і ДП3. Сучасны рухомы састаў абсталяваны зручнымі крэсламі, сістэмамі кандыцыяніравання паветра, разеткамі для зарадкі мабільных прылад, маецца доступ да Wi-Fi. Галоўныя крытэрыі фармату рэгіянальных ліній бізнес-класа – камфартабельна, хутка, бяспечна.

    Чытаць далей…
  • 16 лістапада 2021 года споўнілася 150 гадоў з дня адкрыцця рэгулярных чыгуначных зносін Масква–Брэст
    17 лістапада 2021
    16 лістапада 2021 года споўнілася 150 гадоў з дня адкрыцця рэгулярных чыгуначных зносін Масква–Брэст

    Беларуская чыгунка арганізавала на вакзале станцыі Брэст-Цэнтральны ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 150-годдзю з дня адкрыцця рэгулярных чыгуначных зносін Масква–Брэст.

    Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел: старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Юрый Шулейка, намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Наталля Гардзеенка, старшыня Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Рагачук, консул-саветнік Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў Брэсце Павел Марозаў, Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ «РЖД» Сяргей Паўлаў, Начальнік Маскоўскай чыгункі – філіяла ААТ «РЖД» Міхаіл Глазкоў, генеральны дырэктар, старшыня праўлення АТ «АТЛК ЕРА» Аляксей Гром, дэлегацыя ААТ «РЖД», работнікі і ветэраны БЧ.

    Выступаючы перад прысутнымі Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў адзначыў, што за доўгія гады свайго існавання чыгуначная лінія Масква–Брэст адыграла найважнейшую ролю ў многіх гістарычных падзеях. Яна мела стратэгічнае значэнне ў перыяд Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, а ў мірны час стала стваральным сувязным звяном паміж Усходам і Захадам.

    Чытаць далей…
  • 10 лістапада 2021
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, кастрычнік 2021 (140 выпуск)

    Сёння ў выпуску:

    – Перавозку больш за 1 мільён кантэйнераў ва ўсіх відах зносін забяспечыла Беларуская чыгунка.

    – ГІС-тэхналогіі для скарачэння выдаткаў ў манеўровай рабоце. На буйных станцыях ўкараняюць аўтаматызаваныя рабочыя месцы манеўровага дыспетчара.

    Чытаць далей…
  • 04 лістапада 2021
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека»

    Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі, накіраванай на прафілактыку няшчасных выпадкаў на аб'ектах чыгуначнага транспарту з удзелам непаўналетніх, «Дзеці і бяспека». З 21 кастрычніка па 31 кастрычніка 2021 года, напярэдадні школьных канікул, работнікамі БЧ сумесна з членамі пярвічных арганізацый ГА «БРСМ», супрацоўнікамі органаў унутраных спраў былі арганізаваны рэйды, падчас якіх надавалася асаблівая ўвага дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Акрамя таго, на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова інфармавалі аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, праводзілася тлумачальна-прафілактычная работа ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі.

    Чытаць далей…