Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У Мінску адбыўся інтэлектуальны конкурс, прысвечаны 150-годдзю чыгуначных зносін Масква-Брэст

11 кастрычніка 2021

Конкурс праводзіўся ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 150 годдзя чыгуначных зносін Масква–Брэст. У гульнях розуму прымалі ўдзел 4 каманды – навучэнцаў Брэсцкага і Аршанскага каледжаў – філіялаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, а таксама работнікаў Мінскага і Брэсцкага аддзяленняў Беларускай чыгункі. Гледачамі захапляючага мерапрыемства сталі выхаванцы Дзіцячай чыгункі ім. К. С. Заслонава і навучэнцы Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа чыгуначнага транспарту ім. Е. П. Юшкевіча.

Конкурс складаўся з 6 этапаў. Сярэднія па складанасці пытанні на чыгуначную тэматыку «Інтэлектуальнай размінкі» дапамаглі ўдзельнікам настроіцца на рабочы лад, адказамі на 15 пытанняў тура «Ад Масквы да Брэста» сталі назвы станцый і вакзалаў, размешчаных на гэтым участку, а сетку «Эрудыт-красворда» выбудавалі ў выглядзе ліка «150». Веданне Правілаў тэхнічнай эксплуатацыі чыгункі і правілаў аховы працы праверылі на 5 этапе «Прафесіянал сваёй справы» (адзначым, што ў гэтым туры навучэнцы Аршанскага каледжа паказалі высокі ўзровень ведаў і склалі дастойную канкурэнцыю старэйшаму пакаленню). Магчымасць дагнаць супернікаў была на завяршальным этапе «Інтэлектуальны магазін», які ўключаў у сябе 20 пытанняў са сферы агульных ведаў. На дадзеным этапе ў каманд была магчымасць рызыкнуць і даць адказ, не чакаючы завяршэння пытання, але ў той жа час страціць ачкі за няправільныя версіі. Нягледзячы на магутны фінішны рывок каманды Брэсцкага аддзялення ў цэлым па суме набраных ачкоў пераможцам стала каманда Мінскага аддзялення БЧ, а брэсцкія чыгуначнікі занялі другое месца. Трэцяе месца заваявалі навучэнцы Аршанскага каледжа чыгуначнага транспарту – філіяла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, а чацвёртае месца занялі навучэнцы галіновага каледжа – філіяла БелДУТ з Брэста. Усе ўдзельнікі інтэлектуальнага конкурсу атрымалі дыпломы і памятныя прызы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год