Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прымае ўдзел у шостым пасяджэнні Рабочай групы па развіцці заходняга маршруту міжнароднага транспартнага калідора «Поўнач–Поўдзень»

01 кастрычніка 2021

Беларуская чыгунка прымае ўдзел у шостым пасяджэнні Рабочай групы па развіцці заходняга маршруту міжнароднага транспартнага калідора «Поўнач–Поўдзень»

Пасяджэнне праходзіць 30 верасня – 1 кастрычніка ў г. Баку (Азербайджанская Рэспубліка). У мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі ААТ «Расійскія чыгункі», ЗАТ «Азербайджанскія чыгункі», ГА «Беларуская чыгунка», Іранскіх чыгунак і Кантэйнернай карпарацыі Індыі CONCOR. Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначальвае першы намеснік Начальніка чыгункі Пётр Дулуб.

Удзельнікі 6-га пасяджэння маюць намер разгледзець вынікі работы па развіцці перавозак па МТК «Поўнач – Поўдзень», існуючыя аб'ёмы перавозак і перспектывы прыцягнення грузаў у кантэйнерах, з Індыі, прызначэннем у Азербайджан, Расію, Беларусь і краіны ЕС. Таксама ў парадак вынесены пытанні спрашчэння мытных працэдур і электроннага абмену данымі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2021 год