Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Відэанавіны Беларускай чыгункі, верасень 2021 (139 выпуск)

30 верасня 2021

Сягоння ў выпуску:

– Надзейны ўчастак транспартнага калідора паміж Азіяй і Еўропай. Беларуская чыгунка прыняла ўдзел у пасяджэнні ХХХ пленарнага пасяджэння Каардынацыйнага савета па транс'еўразійскіх перавозках.

– Гарадскія лініі – 10 год споўнілася новаму фармату пасажырскіх перавозак.

– Планамернае абнаўленне – тры новых электрацягніка міжрэгіянальных ліній бізнес-класа ЭПМ прынялі ў эксплуатацыю.

– На аддзяленнях чыгункі прайшлі сустрэчы кіраўніцтва з маладымі спецыялістамі.

– Дакрануцца да будучай прафесіі. Студэнты каледжа чыгуначнага транспарту імя Юшкевіча пабывалі з экскурсіяй на базавых прадпрыемствах Мінскага чыгуначнага вузла.

– 150 год чыгуначным зносінам Брэст–Масква. На вакзалах ад Оршы да Брэста ўсталявалі арыгінальныя фотазоны.

– Новы сквер чыгуначнікаў – залажылі ў Баранавічах – да 75-годдзя Баранавіцкага аддзялення БЧ і 150-гадовага юбілею горада.

– «Час, падзеі, людзі» – конкурс музейных экспазіцый сярод арганізацый БЧ прайшоў у Баранавічах.

– Моладзь магістралі паказала сябе на чэмпіянаце чыгункі па турыстычна-прыкладным мнагабор'і.

– Да сустрэчы ў класах! На Дзіцячай чыгунцы завяршылі летні сезон.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2021 год