Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У Баранавічах адбыўся конкурс музейных экспазіцый сярод арганізацый Беларускай чыгункі «Час, падзеі, людзі»

27 верасня 2021

На конкурс свае экспанаты прадставілі музеі чыгуначнай гісторыі з Віцебска, Брэста, Мінска, Магілёва, Гомеля і Баранавіч. Экспазіцыі размясцілі ў будынку вакзала станцыі Баранавічы-Палескія. Конкурс праводзіўся ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года народнага адзінства і 150-годдзю чыгуначных зносін Масква–Брэст.

Конкурсная праграма складалася з трох намінацый: «Прэзентацыя музейнай экспазіцыі», «Музейная рэліквія» і «Музей як аб'ект культурнага турызму».

На этапе прэзентацыі кожны з удзельнікаў самастойна выбіраў моцныя бакі экспазіцыі, яе канцэпцыю і фармат падачы. Выклікаць найбольш моцнае і суцэльнае ўражанне ў журы ўдалося музейным работнікам Баранавіцкага аддзялення чыгункі, якія з эмацыйным выступленнем пра лёсы трох знакамітых землякоў па суме балаў занялі 1 месца ў гэтай намінацыі. 2 месца прысуджана экспазіцыі Гомельскага аддзялення БЧ, ядром якой сталі жыццёвыя гісторыі машыніста паравоза Алены Чухнюк і электраманцёра Рыгора Навуменка (памятную дошку, прысвечаную яго гераічнаму подзвігу адкрылі сёлета на станцыі Чырвоны Бераг напярэдадні Дня Абаронцаў Айчыны), а 3 месца – у прадстаўнікоў Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі, якія прэзентавалі экспазіцыю, прысвечаную работнікам лакаматыўнага дэпо Магілёў – Героям Савецкага Саюза – Сяргею Каваленка, Мікалаю Навіцкаму і Георгію Надтачаеву.

Перамогу ў намінацыі «Музейная рэліквія» заваявала Віцебскае аддзяленне БЧ, якое прадставіла ўнікальныя дакументы канца XIX і першай трэці XX стагоддзя, 2 месца заняла Мінскае аддзяленне чыгункі з незвычайным ліхтарам з санітарнага цягніка і старадаўнім пуцейскім шаблонам на драўлянай аснове і 3 месца дасталася магілёўцам, якія паказалі развадны французскі ключ, намаляваны разам з малатком на сучаснай эмблеме чыгуначнікаў і адрэстаўрыраваныя багажныя шалі сярэдзіны XX стагоддзя.

У намінацыі «Музей, як аб'ект культурнага турызму» перамогу Віцебскаму аддзяленню прынесла работа па прасоўванні музея ў сацыяльных сетках, 2 месца ўдастоена работа па прыцягненні наведвальнікаў у музей чыгуначнай тэхнікі Баранавіцкага аддзялення і дыпломам за 3 месца адзначылі інтэрактыўнае ўзаемадзеянне з юнымі наведвальнікамі ў Музеі чыгуначнай тэхнікі Беларускай чыгункі ў Брэсце. Пераможцы конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі.

Пасля падвядзення вынікаў і ўрачыстага ўзнагароджання адбылася навукова-практычная канферэнцыя, дзе за круглым сталом музейныя работнікі чыгункі абмяняліся вопытам работы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год