Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 6 тысяч дзяцей адпачылі ў дзіцячых аздараўленчых лагерах Беларускай чыгункі ў 2021 годзе

02 верасня 2021

У летні перыяд на Беларускай чыгунцы функцыянавала 8 дзіцячых аздараўленчых лагераў (ім. М. Гастэла, «Лясное возера», «Іса», «Азёры», «Вярба», «Лясныя далі», «Дубравенка» і «Магістраль»). У іх адпачылі 6 тысяч 096 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў, што на 2293 дзіцяці больш, чым у 2020 годзе.

У двух аздараўленчых лагерах Мінскага аддзялення БЧ ім М. Гастэлы і «Лясное возера», а таксама ў лагеры «Лясныя далі» Гомельскага аддзялення БЧ адпачынак быў арганізаваны ў 3 змены, ва ўсіх астатніх лагерах аздараўленне праходзіла ў 4 змены.

У дзіцячых аздараўленчых лагерах ім. М. Гастэла, «Іса», «Лясныя далі» і «Дубравенка» былі створаны профільныя атрады для падлеткаў ва ўзросце ад 15 да 17 гадоў, у якіх хлопцы знаёміліся з асновамі чыгуначных прафесій.

Акрамя таго, ва ўсіх аздараўленчых лагерах былі арганізаваны мерапрыемствы з удзелам дзяцей у рамках абвешчанага ў нашай краіне Года народнага адзінства.

Пры арганізацыі работы дзіцячых аздараўленчых лагераў Беларускай чыгункі былі прыняты ўсе неабходныя меры па прафілактыцы заносу і распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі COVID-19 у адпаведнасці з часовымі метадычнымі рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні.

Штогод на Беларускай чыгунцы праводзіцца конкурс на лепшае дзіцячае аздараўленчае падраздзяленне, вынікі якога будуць падведзены ў кастрычніку 2021 года.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год