Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека»

17 верасня 2021

Акцыя «Дзеці і бяспека» была прымеркавана да пачатку навучальнага года ва ўстановах адукацыі і праводзілася на Беларускай чыгунцы з 23 жніўня да 10 верасня 2021 года. Асноўнай мэтай дадзенай акцыі з'яўляецца прафілактыка няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

У перыяд яе правядзення работнікамі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў былі арганізаваны рэйды, падчас якіх надавалася асаблівая ўвага дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без дагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. На вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова інфармавалі аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Таксама была арганізавана тлумачальна-прафілактычная работа ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі.

У рамках правядзення прафілактычных мерапрыемстваў работнікамі Ваенізаванай аховы БЧ ва ўзаемадзеянні з праваахоўнымі органамі арганізаваны 277 рэйдаў. Выяўлены і выведзены ў бяспечныя месцы 12 непаўналетніх, якія знаходзіліся на аб'ектах чыгункі без суправаджэння бацькоў або дарослых.

Акрамя таго, спецыялістамі БЧ былі праведзены 385 выступленняў у працоўных калектывах і 339 выступленняў ва ўстановах адукацыі па пытаннях выканання правілаў бяспекі на чыгуначным транспарце. У іх прынялі ўдзел 38624 чалавека, 34871 з якіх – непаўналетнія.

Нягледзячы на ўсе прымаемыя меры, з пачатку года на Беларускай чыгунцы адбылося 72 няшчасных выпадка траўміравання грамадзян, не звязаных з вытворчасцю. Гэта на 4 выпадкі больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Пацярпелі 72 грамадзяніна (4 з іх – непаўналетнія): у тым ліку загінула 44, 28 траўмавана. Больш за 40% пацярпелых знаходзіліся на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў стане алкагольнага ап'янення.

Асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў па-ранейшаму застаецца ігнараванне грамадзянамі элементарных мер бяспекі. У прыватнасці, знаходжанне ў зоне павышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне і праслухоўванне музыкі ў навушніках падчас перасячэння чыгуначных пуцей, парушэнне вадзіцелямі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і г.д.

БЧ заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і выконваць правілы бяспекі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год