Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прыняла ўдзел у 7-м пасяджэнні Сумеснай рабочай групы па перавозкам кантэйнернымі цягнікамі ў зносінах Кітай–Еўропа–Кітай

10 верасня 2021

Мерапрыемства адбылося 9 верасня 2021 года ў фармаце відэаканферэнцыі. Дэлегацыю беларускай магістралі ўзначаліў першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Дулуб.

На пасяджэнні былі разгледжаны вынікі работы ўдзельнікаў транзітнага калідора Кітай–Еўропа–Кітай, абмеркаваны праблемныя пытанні, вызначаны шляхі іх вырашэння. Таксама падчас пасяджэння бакі абмеркавалі дадатковыя меры для забеспячэння стабільнага функцыянавання транзітнага калідора, павышэння якасці планавання і ўзгаднення перавозак.

Удзельнікі пасяджэння адзначылі, што пры агульным запавольванні глабальнай эканомікі, транскантынентальныя кантэйнерныя перавозкі захавалі тэндэнцыю росту, у тым ліку палепшылася збалансаванасць грузаперавозак паміж Захадам і Усходам. Пры гэтым важна забяспечваць надзейнасць і бесперабойнасць міжнародных ланцужкоў паставак, удасканальваць механізмы ўзаемадзеяння, працягваць сумесныя дзеянні, накіраваныя на павелічэнне хуткасці руху кантэйнерных цягнікоў па маршруце Кітай–Еўропа–Кітай.

Паводле аператыўных звестак за 8 месяцаў 2021 года аб'ём транзітных кантэйнерных перавозак у зносінах Кітай–Еўропа–Кітай склаў больш за 470 тысяч кантэйнераў у ДФЭ, гэта больш за 140% да аналагічнага перыяду мінулага года.

Сумесная рабочая група работае ў адпаведнасці з сямібаковым пагадненнем паміж чыгункамі Кітая, Беларусі, Расіі, Германіі, Казахстана, Манголіі і Польшчы аб паглыбленні супрацоўніцтва па арганізацыі кантэйнерных цягнікоў у зносінах Кітай–Еўропа, яе дзейнасць накіравана на нарошчванне кантэйнерапатоку, удасканаленне арганізацыі перавозак, развіццё аб'ектаў лагістычнай інфраструктуры, укараненне найноўшых тэхналогій, стварэнне адзіных стандартаў абслугоўвання і г. д.

Беларуская чыгунка сумесна з удзельнікамі рынку транспартных паслуг забяспечвае стварэнне ўмоў для далейшага развіцця бізнесу кантэйнерных перавозак і арганізацыі новых сэрвісаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год