Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Акцыя «Дзеці і бяспека» на Беларускай чыгунцы прадоўжана да 10 верасня 2021 года

06 верасня 2021

У мэтах узмацнення мер па прафілактыцы няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту, а таксама іх прадухілення Беларуская чыгунка прадаўжае акцыю «Дзеці і бяспека» да 10 верасня 2021 года.

Нагадаем, акцыя традыцыйна праводзіцца на Беларускай чыгунцы напярэдадні школьных канікул і пачатку навучальнага года. У 2021 годзе напярэдадні пачатку навучальнага года яна стартавала 23 жніўня.

У перыяд правядзення акцыі ўзмоцнены кантроль за выкананнем мер бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Работнікі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў арганізуюць рэйды, падчас якіх надаюць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Таксама на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова інфармуюць аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, праводзяць тлумачальна-прафілактычную работу ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад чыгункі.

Разам з тым, з пачатку года на Беларускай чыгунцы адбылося 70 выпадкаў невытворчага траўматызму, што на 5 выпадкаў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Пацярпела 70 чалавек: загінула 42 грамадзяніна і 28 траўміравана. 3 з ліку пацярпелых – непаўналетнія, з іх адно дзіця траўміравана смяротна. Каля 46% пацярпелых грамадзян знаходзіліся на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў стане алкагольнага ап'янення.

Асноўная прычына няшчасных выпадкаў – ігнараванне грамадзянамі элементарных мер бяспекі. У прыватнасці, знаходжанне ў зоне павышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне і праслухоўванне музыкі ў навушніках падчас перасячэння чыгуначных пуцей, парушэнне вадзіцелямі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і г. д.

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і выконваць неабходныя меры бяспекі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год