Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

10 верасня 2021 года споўнілася 10 гадоў з моманту адкрыцця рэгулярнага руху электрацягнікоў гарадскіх ліній ЭПГ

10 верасня 2021

Адкрыццё рэгулярнага руху электрацягнікоў гарадскіх ліній ЭПГ стала першым этапам рэалізацыі праекта новага фармату пасажырскіх перавозак, да ўкаранення якога Беларуская чыгунка прыступіла ў 2010 годзе. Ён прадугледжвае класіфікацыю зносін на гарадскія, рэгіянальныя, міжрэгіянальныя, камерцыйныя і міжнародныя лініі.

Упершыню цягнікі гарадскіх ліній ЭПГ пачалі курсіраваць 10 верасня 2011 года па маршруце Мінск-Пасажырскі–Беларусь. Яны звязалі сталіцу нашай краіны з горадам-спадарожнікам Заслаўем.

У цяперашні час цягнікі гарадскіх ліній ЭПГ курсіруюць паміж Мінскам і гарадамі-спадарожнікамі Заслаўем, Смалявічамі і Рудзенскам. Яны дазволілі пашырыць транспартную даступнасць для мінчан і гасцей сталіцы, паменшыць нагрузку на дарожную сетку Мінска і грамадскі транспарт, палепшыць экалагічную абстаноўку.

Электрацягнікі прадастаўляюць пасажырам магчымасць з мінімальнымі затратамі часу і камфортам ажыццяўляць перамяшчэнне і здзяйсняць перасадкі на іншыя віды гарадскога транспарту. Неабходнасць прадастаўлення такой паслугі была выклікана інтэнсіўным развіццём Мінска, прылеглых да яго тэрыторый і гарадоў-спадарожнікаў, увод у эксплуатацыю спартыўных аб'ектаў сусветнага ўзроўню.

Трэба адзначыць, што папулярнасць гарадскіх ліній з кожным годам узрастае. Усяго за 10 гадоў цягнікамі гарадскіх ліній ЭПГ перавезена больш за 30 млн чалавек. Штомесяц гэтым камфартабельным рухомым саставам карыстаюцца каля 300 тыс. пасажыраў.

Беларуская чыгунка працягвае работу па далейшым развіцці гарадскіх ліній. У 2021 годзе маршрут Мінск–Смалявічы быў прадоўжаны да станцыі Чырвоны Сцяг. Гэта дазволіла ахапіць новым фарматам прыпыначны пункт Зарэчнае, які тэрытарыяльна знаходзіцца ў межах горада-спадарожніка, і палепшыць транспартнае абслугоўванне яго жыхароў.

Сёння чыгуначныя зносіны паміж сталіцай і гарадамі-спадарожнікамі забяспечваюць 35 пар электрацягнікоў ЭПГ: 5 пар па маршруце Мінск–Чырвоны Сцяг, 9 пар – Мінск–Рудзенск і 21 – Мінск–Заслаўе.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2021 год