Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Хуткасць, надзейнасць, камфорт. Сёння споўнілася 5 гадоў з моманту адкрыцця на Беларускай чыгунцы міжрэгіянальных пасажырскіх перавозак бізнес-класа электрацягнікамі ЭПМ па кірунку Гомель – Мінск

03 жніўня 2021

За 5 гадоў цягнікамі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа ЭПМ па маршруце Мінск – Гомель – Мінск перавезена больш за 1,8 млн пасажыраў. З пачатку 2021 года гэтымі цягнікамі скарысталіся каля 221 тысячы грамадзян, што на 51% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Гэта сведчыць аб нарастаючай запатрабаванасці і папулярнасці ў насельніцтва гэтага віду пасажырскіх перавозак.

Нагадаем, міжрэгіянальныя пасажырскія перавозкі бізнес-класа электрацягнікамі ЭПМ па кірунку Гомель – Мінск былі адкрыты 3 жніўня 2016 года пасля завяршэння рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па электрыфікацыі ўчастка Гомель – Жлобін – Асіповічы і адкрыцця 17 чэрвеня 2016 года рэгулярнага руху пасажырскіх і грузавых цягнікоў на электровозной цязе па маршруце Гомель – Мінск – Гомель.

Ідэалогія дадзенага фармату заключаецца ў арганізацыі пасажырскіх перавозак паміж сталіцай і абласнымі цэнтрамі з мінімальным часам у шляху і высокім узроўнем камфорту.

Так, сёння час у шляху ад Гомеля да Мінска складае 2 гадзіны 50 хвілін.

У саставе цягніка міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа ЭПМ прадугледжана 382 месцы для сядзення, 16 з якіх аб'яднаны ў зону павышанай камфортнасці. Дзякуючы больш прасторнаму салону ў адным з вагонаў абсталявана шматфункцыянальная зона для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, прадугледжаны месцы для размяшчэння буйнагабарытнага багажу. У сярэдзіне састава размешчаны бар, які абсталяваны ўсім неабходным для рэалізацыі шырокага асартыменту напіткаў, закусак і страў хуткага прыгатавання. Электрацягнік абсталяваны сістэмай бесправаднога доступу да сеткі Інтэрнэт (WI-FI).

Беларуская чыгунка працягвае работу па далейшым развіцці перавозак у фармаце міжрэгіянальных ліній бізнес-класа.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2021 год