Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Кыргызстане

18 жніўня 2021

Дэлегацыя БЧ на чале з Начальнікам Беларускай чыгункі Уладзімірам Марозавым прыме ўдзел у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета (ЕМПС), якое пройдзе 19-20 жніўня 2021 года ў г. Чолпон-Ата (Кыргызская Рэспубліка).

У перыяд правядзення ЕМПС кіраўнікамі чыгунак Беларусі, Расіі і Казахстана плануецца падпісанне Мемарандума аб садзейнічанні ўстойліваму развіццю транзітнага патэнцыялу і экалагічнай бяспекі чыгуначнага транспарту дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза.

Палажэнні Мемарандума накіраваны на развіццё транспартна-лагістычнай сістэмы ЕАЭС, павелічэнне долі чыгунак дзяржаў – членаў ЕАЭС на глабальным рынку транспартна-лагістычных паслуг, развіццё еўразійскага інтэграцыйнага працэсу і ўмацаванне эканамічных сувязяў паміж Расійскай Федэрацыяй, Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан, павышэнне канкурэнтаздольнасці кантэйнерных перавозак па еўразійскіх транзітных чыгуначных маршрутах, у тым ліку ў зносінах Кітай – Еўропа – Кітай за кошт эфектыўнага функцыянавання Аб'яднанай транспартна-лагістычнай кампаніі (АТ «ОТЛК ЕРА»).

Трэба адзначыць, што АТ «ОТЛК ЕРА» з'яўляецца важным інтэграцыйным праектам у сферы чыгуначнага транспарту ў рамках ЕАЭС. Галоўная мэта кампаніі – забеспячэнне стабільнага росту перавозак арганізаванымі кантэйнернымі цягнікамі паміж Кітаем і Еўропай транзітам па чыгунках Беларусі, Расіі і Казахстана.

Па выніках 2020 года ў рамках АТ «ОТЛК ЕРА» больш чым у 11 разоў павялічаны перавозкі грузаў чыгуначным транспартам у зносінах Кітай – Еўропа – Кітай у параўнанні з 2015 годам – з 47,6 да 546,9 тыс. кантэйнераў у ДФЭ.

Таксама ў Кыргызстане запланавана правядзенне сустрэч Начальніка Беларускай чыгункі з кіраўнікамі чыгунак Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан і Кыргызскай Рэспублікі па пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы чыгуначнага транспарту.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год