Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Да 150-годдзя чыгуначных зносін Масква – Брэст Беларуская чыгунка праводзіць конкурс фатаграфій і малюнкаў сярод навучэнцаў чыгуначных каледжаў ў Брэсце і Оршы

04 жніўня 2021

Конкурс фатаграфій і малюнкаў на тэму «Гісторыя і сучаснасць маршруту Масква – Брэст» праводзіцца на Беларускай чыгунцы ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 150-годдзя чыгуначных зносін Масква – Брэст, і аб′яўленага ў Рэспубліцы Беларусь Года народнага адзінства з мэтай далучэння навучэнцаў каледжаў да карпаратыўнай культуры чыгуначнікаў.

Навучэнцы Брэсцкага і Аршанскага каледжаў – філіялаў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» могуць прадэманстраваць свае творчыя здольнасці ў двух намінацыях: «Лепшая фатаграфія» і «Лепшы малюнак».

Заснавальнікамі конкурсу з'яўляюцца Беларуская чыгунка і Аб'яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

Навучэнцы каледжаў могуць даслаць свае работы (фатаграфіі памерам 20х30 см або малюнак, аформлены на лісце фармату А4 у графічнай тэхніцы акварэллю, гуашшу ці тэмперай) не пазней за 8 кастрычніка 2021 года ў адрас газеты «Железнодорожник Белоруссии» з паметкай «Конкурс, прысвечаны гісторыі і сучаснасці маршруту Масква – Брэст» і ўказаннем намінацыі. Больш падрабязна з Палажэннем аб правядзенні конкурсу можна азнаёміцца ў раздзеле «Конкурсы» афіцыйнага інтэрнэт-сайта Беларускай чыгункі.

Пераможцаў конкурсу ўзнагародзяць памятнымі дыпломамі і прызамі. Работа, якая будзе прызнана лепшай і не патрапіць у лік прызёраў у намінацыях, будзе адзначана спецыяльным прызам Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

Работы пераможцаў конкурсу апублікуюць у газеце «Железнодорожник Белоруссии», а таксама размесцяць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі.

Нагадаем, што ў гэтым годзе навучэнцы Брэсцкага і Аршанскага каледжаў – філіялаў ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» таксама могуць прыняць удзел у  конкурсах творчых і даследчых работ «Лепшыя творчыя і даследчыя работы» і аўтарскіх вершаў «Слаўлю цябе, родная магістраль», прымеркаваных да 150-годдзя чыгуначных зносін Масква – Брэст.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: конкурс
Да спісу навін за 2021 год