Карпаратыўныя навіны
Жнівень
-
26 жніўня 2021БЧ сумесна з інвестплатформай Finstore.by выходзіць на рынак лічбавых токенізіраваных актываў
Беларуская чыгунка – лідар нацыянальнай сістэмы перавозак – выйшла на рынак лічбавых токенізіраваных актываў, выпусціўшы токены на інвестыцыйнай платформе банка БелВЭБ Finstore.by.
Аб'ём эмісіі токенаў – 5 млн USD. Намінал аднаго токена – 100 USD. Даходнасць для інвестараў складае 7,5% гадавых. Тэрмін абароту токенаў – 3 года. Пры гэтым маецца магчымасць датэрміновага выкупу ў аб'ёме 100% ад колькасці прададзеных токенаў кожныя паўгода, пачынаючы з 1 верасня 2022 года.
Токены, як лічбавы фінансавы інструмент, адкрываюць магчымасць фізічным і юрыдычным асобам захаваць і гарантавана прымножыць свае зберажэнні, інвестуючы іх у адно з найбуйнейшых аб'яднанняў краіны. Беларуская чыгунка ўжо шмат гадоў захоўвае статус надзейнага эмітэнта даўгавых фінансавых інструментаў і, выпускаючы токены, прапануе ўсім жадаючым скарыстацца прывілеямі і прэферэнцыямі, якія прадстаўляюцца Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі».
Чытаць далей… -
19 жніўня 202123 жніўня 2021 года на Беларускай чыгунцы стартуе акцыя «Дзеці і бяспека»
Напярэдадні навучальнага года, з 23 жніўня па 5 верасня 2021 года, Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Дзеці і бяспека». Яе мэта – прыцягнуць увагу бацькоў і падлеткаў да праблемы няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту і прадухіліць іх.
У перыяд правядзення акцыі будзе ўзмоцнены кантроль за выкананнем мер бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Работнікі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў арганізуюць рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Таксама на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова праінфармуюць аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, правядуць тлумачальна-прафілактычную работу ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад чыгункі. Чытаць далей…
-
18 жніўня 2021Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Беларускай чыгункі завяршаюць уборку ўраджаю збожжавых культур
У складзе Беларускай чыгункі дзейнічаюць шэсць сельскагаспадарчых прадпрыемстваў: «Рачкавічы»,«Свіцязь», «Радзежскае», «Авангард», «Выдрэя» і «Улішыцы-Агра».
У цяперашні час убрана ўжо 88% плошчаў збожжавых і зернебабовых культур або больш за 8,3 тыс. га, намалочана 30,7 тыс. тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 36,9 ц/га. Сярэдняя ўраджайнасць па Рэспубліцы Беларусь у 2021 годзе складае 31 ц/га.
Чытаць далей… -
18 жніўня 2021Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Кыргызстане
Дэлегацыя БЧ на чале з Начальнікам Беларускай чыгункі Уладзімірам Марозавым прыме ўдзел у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета (ЕМПС), якое пройдзе 19-20 жніўня 2021 года ў г. Чолпон-Ата (Кыргызская Рэспубліка).
У перыяд правядзення ЕМПС кіраўнікамі чыгунак Беларусі, Расіі і Казахстана плануецца падпісанне Мемарандума аб садзейнічанні ўстойліваму развіццю транзітнага патэнцыялу і экалагічнай бяспекі чыгуначнага транспарту дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза.
Палажэнні Мемарандума накіраваны на развіццё транспартна-лагістычнай сістэмы ЕАЭС, павелічэнне долі чыгунак дзяржаў – членаў ЕАЭС на глабальным рынку транспартна-лагістычных паслуг, развіццё еўразійскага інтэграцыйнага працэсу і ўмацаванне эканамічных сувязяў паміж Расійскай Федэрацыяй, Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан, павышэнне канкурэнтаздольнасці кантэйнерных перавозак па еўразійскіх транзітных чыгуначных маршрутах, у тым ліку ў зносінах Кітай – Еўропа – Кітай за кошт эфектыўнага функцыянавання Аб'яднанай транспартна-лагістычнай кампаніі (АТ «ОТЛК ЕРА»).
Чытаць далей… -
12 жніўня 2021За сем месяцаў 2021 года больш за 2,5 мільёнаў пасажыраў скарысталіся тэрміналамі самаабслугоўвання Беларускай чыгункі
У студзені–ліпені 2021 года 2 538 107 чалавек набылі білеты на цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній з дапамогай тэрміналаў самаабслугоўвання, што на 27% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Дадзены канал продажаў стаў папулярным і карыстаецца попытам у пасажыраў. Так, у ліпені 2021 года праязныя дакументы з дапамогай тэрміналаў самастойна аформілі звыш 576 тысяч чалавек – гэта на 54,8% больш, чым у ліпені 2020 года.
Найбольш актыўна тэхналогіямі самаабслугоўвання карыстаюцца пасажыры ў гарадах Мінск, Магілёў, Гомель, Віцебск і Маладзечна. Тэрміналы па самастойным абслугоўванні пасажыраў сталі зручнай альтэрнатывай чыгуначных білетных кас.
На Беларускай чыгунцы працягваецца работа па пашырэнні сеткі тэрміналаў самаабслугоўвання новага тыпу – з магчымасцю прыёму аплаты наяўнымі грашыма і выдачы здачы, а таксама з выкарыстаннем плацежных картак банкаў рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь. На прыладах новага тыпу можна аформіць білеты на 3 мовах – беларускай, рускай і англійскай.
Чытаць далей… -
04 жніўня 2021Да 150-годдзя чыгуначных зносін Масква – Брэст Беларуская чыгунка праводзіць конкурс фатаграфій і малюнкаў сярод навучэнцаў чыгуначных каледжаў ў Брэсце і Оршы
Конкурс фатаграфій і малюнкаў на тэму «Гісторыя і сучаснасць маршруту Масква – Брэст» праводзіцца на Беларускай чыгунцы ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 150-годдзя чыгуначных зносін Масква – Брэст, і аб′яўленага ў Рэспубліцы Беларусь Года народнага адзінства з мэтай далучэння навучэнцаў каледжаў да карпаратыўнай культуры чыгуначнікаў.
Навучэнцы Брэсцкага і Аршанскага каледжаў – філіялаў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту» могуць прадэманстраваць свае творчыя здольнасці ў двух намінацыях: «Лепшая фатаграфія» і «Лепшы малюнак».
Чытаць далей… -
04 жніўня 2021На вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі размясцілі незвычайную выстаўку «Гістарычны багаж»
Інтэрактыўная выстаўка «Гістарычны багаж» размясцілася ў зале чакання Конкорс на трэцім паверсе вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі.
Экспазіцыя прысвечана гісторыі горада-героя Мінска, у тым ліку подзвігу жыхароў сталіцы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, выдатным асобам, помнікам архітэктуры, мемарыяльным комплексам, музеям і г. д. Праект рэалізуецца ў рамках Года народнага адзінства.
Стэнды зроблены ў выглядзе прыадчыненага багажу, усярэдзіне якога размешчана гістарычная інфармацыя. Цэнтральнае месца экспазіцыі займае інтэрактыўны дысплей з картай мясцовасці. Тут жа можна пачуць відэарасказ і ўбачыць слайд-шоу з элементамі Інфаграфікі, якое складаецца з фатаграфій, у тым ліку архіўных. Можна выбраць па жаданні раздзелы і аб'екты, якія цікавяць і атрымаць пра іх гістарычную даведку.
Чытаць далей… -
03 жніўня 2021Хуткасць, надзейнасць, камфорт. Сёння споўнілася 5 гадоў з моманту адкрыцця на Беларускай чыгунцы міжрэгіянальных пасажырскіх перавозак бізнес-класа электрацягнікамі ЭПМ па кірунку Гомель – Мінск
За 5 гадоў цягнікамі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа ЭПМ па маршруце Мінск – Гомель – Мінск перавезена больш за 1,8 млн пасажыраў. З пачатку 2021 года гэтымі цягнікамі скарысталіся каля 221 тысячы грамадзян, што на 51% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Гэта сведчыць аб нарастаючай запатрабаванасці і папулярнасці ў насельніцтва гэтага віду пасажырскіх перавозак.
Нагадаем, міжрэгіянальныя пасажырскія перавозкі бізнес-класа электрацягнікамі ЭПМ па кірунку Гомель – Мінск былі адкрыты 3 жніўня 2016 года пасля завяршэння рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па электрыфікацыі ўчастка Гомель – Жлобін – Асіповічы і адкрыцця 17 чэрвеня 2016 года рэгулярнага руху пасажырскіх і грузавых цягнікоў на электровозной цязе па маршруце Гомель – Мінск – Гомель.
Ідэалогія дадзенага фармату заключаецца ў арганізацыі пасажырскіх перавозак паміж сталіцай і абласнымі цэнтрамі з мінімальным часам у шляху і высокім узроўнем камфорту.
Чытаць далей…