Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Фотазоны і фотавыстаўкі, прысвечаныя 150-годдзю адкрыцця чыгуначных зносін па маршруце Масква-Брэст, з'явяцца на вакзалах краіны

15 ліпеня 2021

16 лістапада 2021 года спаўняецца 150 гадоў з моманту адкрыцця рэгулярных чыгуначных зносін па маршруце Масква-Брэст. Дадзеная падзея мела важнае значэнне для сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны і стала знакавай вяхой у летапісе Беларускай чыгункі.

З нагоды юбілейнай даты Беларуская чыгунка рэалізуе шэраг іміджавых мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне багатай гісторыі і ўмацаванне традыцый у працоўных калектывах магістралі, а таксама папулярызацыі чыгуначнага транспарту ў грамадстве.

Адным з мерапрыемстваў стане размяшчэнне на найбуйнейшых вакзалах беларускага ўчастка маршруту Масква-Брэст тэматычных фотазон і фотавыстаў, прысвечанаму гэтай падзеі.

Першая інсталяцыя ў выглядзе верставага слупа з паказальнікамі адлегласцяў да Масквы і Брэста і ўмацаваным на ім званом з'явілася на вакзале станцыі Орша. У найбліжэйшы час аналагічныя фотазоны і фотавыстаўкі адкрыюцца на вакзалах у Барысаве, Мінску, Баранавічах, Івацэвічах, Жабінцы і Брэсце.

Таксама на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі створаны тэматычны раздзел, прысвечаны 150-годдзю адкрыцця чыгуначных зносін па маршруце Масква-Брэст.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год