Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

29 і 30 чэрвеня ўнікальны перасовачны музей «Цягнік Перамогі» працягне сваю работу ў г.Мінску

28 чэрвеня 2021

Нагадваем, што на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праект «Цягнік Перамогі» рэалізуецца з 11 па 28 чэрвеня 2021 года Беларускай чыгункай і ААТ «Расійскія чыгункі» ў рамках Года народнага адзінства і прымеркаваны да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Ён ажыццяўляецца пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і актыўным садзейнічанні Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра.

Улічваючы вялікую папулярнасць праекта «Цягнік Перамогі» ў Рэспубліцы Беларусь і ў сувязі з шматлікімі зваротамі жыхароў нашай краіны ў адрас Беларускай чыгункі па ўзгадненні з арганізатарамі праекта ад Расійскай Федэрацыі знойдзена магчымасць прадоўжыць час дэманстрацыі экспазіцыі «Цягнік Перамогі» яшчэ на два дні. 29 і 30 чэрвеня 2021 года «Цягнік Перамогі» будзе прымаць экскурсійныя групы ў г.Мінску.

Праект «Цягнік Перамогі» з'яўляецца сацыяльным як у Расійскай Федэрацыі, так і ў Рэспубліцы Беларусь.

Арганізатары праекта ад Расійскай Федэрацыі і Беларуская чыгунка звяртаюць увагу на абмежаваную прапускную здольнасць «Цягніка Перамогі» і просяць з разуменнем адносіцца да дадзеных абставін.

Згодна тэхналогіі правядзення экскурсіі ў адным вагоне адначасова могуць знаходзіцца не больш за 10 наведвальнікаў, час праслухоўвання аўдыягіда складае каля 5 хвілін, агульны час экскурсіі - 45 хвілін.

У сувязі з дадзеным фактарам і эпідэміялагічнай сітуацыяй наведванне экспазіцыі ажыццяўляецца толькі арганізаванымі групамі па запрашальных білетах з указаннем канкрэтнага часу наведвання, якія распаўсюджваюцца сярод арганізацый і навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь мясцовымі органамі выканаўчай улады.

У г.Мінску 29 і 30 чэрвеня «Цягнік Перамогі» будзе прымаць наведвальнікаў з 10.00 да 19.15 (перапынак з 14.00 да 15.00) у адпаведнасці з часам, пазначаным на запрашальных білетах.

Збор арганізаваных груп наведвальнікаў будзе ажыццяўляцца валанцёрамі ў будынку па адрасе: вул.Бабруйская, 4.

Работа экспазіцыі «Цягнік Перамогі» арганізавана з улікам рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя па прафілактыцы і папярэджанні распаўсюджвання вірусных інфекцый. Наведвальнікі абавязаны выконваць масачны рэжым.

Падчас агляду экспазіцыі дазволена фота- і відэаздымка.

Акрамя таго, на інтэрнэт-сайце праекта поездпобеды.рф усе жадаючыя могуць здзейсніць віртуальны тур па экспазіцыі музея.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2021 год