Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Чэрвень

  • 29 і 30 чэрвеня ўнікальны перасовачны музей «Цягнік Перамогі» працягне сваю работу ў г.Мінску
    28 чэрвеня 2021
    29 і 30 чэрвеня ўнікальны перасовачны музей «Цягнік Перамогі» працягне сваю работу ў г.Мінску

    Нагадваем, што на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праект «Цягнік Перамогі» рэалізуецца з 11 па 28 чэрвеня 2021 года Беларускай чыгункай і ААТ «Расійскія чыгункі» ў рамках Года народнага адзінства і прымеркаваны да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

    Ён ажыццяўляецца пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і актыўным садзейнічанні Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра.

    Улічваючы вялікую папулярнасць праекта «Цягнік Перамогі» ў Рэспубліцы Беларусь і ў сувязі з шматлікімі зваротамі жыхароў нашай краіны ў адрас Беларускай чыгункі па ўзгадненні з арганізатарамі праекта ад Расійскай Федэрацыі знойдзена магчымасць прадоўжыць час дэманстрацыі экспазіцыі «Цягнік Перамогі» яшчэ на два дні. 29 і 30 чэрвеня 2021 года «Цягнік Перамогі» будзе прымаць экскурсійныя групы ў г.Мінску.

    Чытаць далей…
  • 25 чэрвеня 2021
    Да 150-годдзя чыгуначных зносін Масква-Брэст. Беларуская чыгунка праводзіць творчыя конкурсы сярод навучэнцаў чыгуначных каледжаў у Оршы і Брэсце

    Прыняць удзел у конкурсе творчых і даследчых работ і конкурсе аўтарскіх вершаў запрашаюцца навучэнцы Брэсцкага і Аршанскага каледжаў - філіялаў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту».

    У конкурсе «Лепшыя творчыя і даследчыя работы» ўдзельнікам прапануюць падрыхтаваць сачыненне-разважанне, праект або прэзентацыю на тэму «Чыгунка праз 150 гадоў». У творах вітаецца свабодная, індывідуальна-аўтарская манера выказвання разам з арыгінальнасцю ідэйнай задумы і веданнем гісторыі Беларускай чыгункі і развіцця чыгуначнага транспарту ў цэлым. У даследаваннях ацэняць актуальнасць і сувязь з практыкай, тэарэтычную абгрунтаванасць, а таксама самастойнасць даследавання.

    У конкурсе аўтарскіх вершаў «Слаўлю цябе, родная магістраль» кожны ўдзельнік можа прадставіць да 5 паэтычных твораў уласнага сачынення адвольнага жанру і формы. Тут элементамі поспеху могуць стаць рытмічная зладжанасць і мілагучнасць верша, яго мастацкасць, сэнсавая і кампазіцыйная цэласнасць, а таксама глыбіня эмацыйнага ўздзеяння.

    Чытаць далей…
  • Медаль імя Флорэнс Найтынгейл уручылі Эльвіры Шабанавай, медыцынскай сястры міласэрнасці Чыгуначнай арганізацыі Чырвонага крыжа
    21 чэрвеня 2021
    Медаль імя Флорэнс Найтынгейл уручылі Эльвіры Шабанавай, медыцынскай сястры міласэрнасці Чыгуначнай арганізацыі Чырвонага крыжа

    Узнагароджанне адбылося ў рамках урачыстага мерапрыемства, якое прайшло ў Палацы Рэспублікі напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў.

    Чытаць далей…
  • На Беларускай чыгунцы выбралі лепшых выканаўцаў аўтарскай і бардаўскай песні
    21 чэрвеня 2021
    На Беларускай чыгунцы выбралі лепшых выканаўцаў аўтарскай і бардаўскай песні

    17 чэрвеня 2021 года на базе санаторыя «Магістральны» Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі адбыўся конкурс аўтарскай і бардаўскай песні «Звініце, гітарныя струны» сярод работнікаў арганізацый Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • Кіраўніцтва Беларускай чыгункі прыняло ўдзел у XLIX сесіі Нарады Міністраў Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак
    18 чэрвеня 2021
    Кіраўніцтва Беларускай чыгункі прыняло ўдзел у XLIX сесіі Нарады Міністраў Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак

    XLIX сесія Нарады Міністраў Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ) прайшла 15-17 чэрвеня 2021 года ў фармаце відэаканферэнцыі. У ёй прынялі ўдзел члены Нарады Міністраў АСЧ ад 22 краін, а таксама прадстаўнікі ЭСКАТА ААН, АЦІФ, ЦІТ, ЕЭК ААН і іншых міжнародных арганізацый. Дэлегацыю БЧ узначаліў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.

    У сваім выступленні кіраўнік беларускай магістралі адзначыў высокую эфектыўнасць работы, праведзенай Арганізацыяй супрацоўніцтва чыгунак у 2020 годзе па развіцці міжнародных чыгуначных перавозак у зносінах Еўропа – Азія, а таксама яе значны ўклад у павышэнне канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту.

    Акрамя таго, ён акцэнтаваў увагу на маштабнай рабоце спецыялістаў міністэрстваў і чыгуначных кампаній па распрацоўцы і актуалізацыі дакументаў па транспартным праве. «Іх прымяненне на практыцы дазволіць чыгункам стаць больш даступным, бяспечным і экалагічным відам транспарту», – падкрэсліў Начальнік Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • Зборная каманда Беларускай чыгункі атрымала перамогу ў спартакіядзе Мінтранса
    18 чэрвеня 2021
    Зборная каманда Беларускай чыгункі атрымала перамогу ў спартакіядзе Мінтранса

    II этап рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь прайшоў 11-13 чэрвеня 2021 года на базе турыстычнага комплексу «Нарач».

    Чытаць далей…
  • 14 чэрвеня 2021
    11 чэрвеня на чыгуначным вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі сустрэлі «Цягнік Перамогі»

    11 чэрвеня 2021 года на станцыі Мінск-Пасажырскі адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны адкрыццю экспазіцыі «Цягнік Перамогі».

    Чытаць далей…
  • 11 чэрвеня 2021 года экспазіцыю «Цягнік Перамогі» наведалі каля 800 мінчан
    14 чэрвеня 2021
    11 чэрвеня 2021 года экспазіцыю «Цягнік Перамогі» наведалі каля 800 мінчан

    За першы дзень дэманстрацыі экспазіцыі «Цягнік Перамогі» ў горадзе Мінску яе наведалі каля 800 чалавек.

    Нагадаем, што ў Рэспубліцы Беларусь праект «Цягнік Перамогі» рэалізуецца Беларускай чыгункай і ААТ «Расійскія чыгункі» ў рамках Года народнага адзінства і прымеркаваны да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

    Праект «Цягнік Перамогі» з'яўляецца сацыяльным як у Расійскай Федэрацыі, так і ў Рэспубліцы Беларусь. Экспазіцыя рэкамендавана да наведвання дарослымі і дзецьмі з 12 гадоў.

    У адным вагоне «Цягніка Перамогі» адначасова могуць знаходзіцца не больш за 10 наведвальнікаў, час праслухоўвання аўдыягіда складае 5 хвілін, агульны час экскурсіі - 45 хвілін.

    Звяртаем вашу ўвагу! У сувязі з абмежаванай прапускной здольнасцю Цягніка і эпідэміялагічнай сітуацыяй наведванне экспазіцыі ажыццяўляецца толькі арганізаванымі групамі жыхароў рэгіёнаў па запрашальных білетах, распаўсюджваюцца сярод арганізацый і навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь мясцовымі органамі выканаўчай улады.

    Чытаць далей…
  • 10 чэрвеня 2021
    Беларуская чыгунка далучыцца да мерапрыемстваў Міжнароднага дня бяспекі на чыгуначных пераездах

    Міжнародная чыгуначная супольнасць у мэтах папярэджання аварыйнасці на чыгуначных пераездах праводзіць 10 чэрвеня 2021 года Міжнародны дзень бяспекі на чыгуначных пераездах.

    Чытаць далей…
  • 07 чэрвеня 2021
    Правілы здаровага лета – Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека»

    Акцыю «Дзеці і бяспека» правялі напярэдадні летніх школьных канікул. На працягу дзесяці дзён з 21 мая па 31 мая 2021 года работнікамі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў былі арганізаваны рэйды. Асаблівая ўвага надавалася дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Акрамя таго, на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова інфармавалі аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, была праведзена тлумачальна-прафілактычная работа ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі.

    Чытаць далей…
  • 04 чэрвеня 2021
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, май 2021 (136 выпуск)

    Сёння ў выпуску:

    – Падзякаваць ветэранам, ушанаваць памяць загінуўшых і праспяваць любімыя песні. Чыгуначнікі адсвяткавалі 76-ю гадавіну Перамогі;

    – На станцыі Крычаў усталявалі помнік – паравоз серыі ЭР;

    Чытаць далей…
  • Унікальны перасовачны музей «Цягнік Перамогі» прыбудзе ў Беларусь 11 чэрвеня 2021
    04 чэрвеня 2021
    Унікальны перасовачны музей «Цягнік Перамогі» прыбудзе ў Беларусь 11 чэрвеня 2021

    У нашай краіне праект рэалізуецца Беларускай чыгункай і ААТ «Расійскія чыгункі» ў рамках Года народнага адзінства і прымеркаваны да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

    Ён ажыццяўляецца пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і актыўным садзейнічанні Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра.

    Унікальны перасовачны музей «Цягнік Перамогі» будзе курсіраваць па Беларускай чыгунцы з 11 па 28 чэрвеня 2021 года.

    З 11 па 13 чэрвеня 2021 года экспазіцыя будзе знаходзіцца ў Мінску, 14-15 чэрвеня яе змогуць наведаць жыхары Оршы, 16-17 чэрвеня – жыхары Віцебску 18 чэрвеня Цягнік зробіць прыпынак у Полацку, 19-20 чэрвеня экспазіцыя будзе даступна для прагляду жыхарам Гродна . У Брэсце «Цягнік Перамогі» будзе знаходзіцца з 21 па 24 чэрвеня, жыхары Гомеля змогуць пабываць у музеі 25-26 чэрвеня, а завершыцца паказ экспазіцыі ў Магілёве 27-28 чэрвеня 2021 года – у Дзень вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

    Чытаць далей…
  • 03 чэрвеня 2021
    Беларуская чыгунка прымае ўдзел у 1-ай Міжнароднай выстаўцы «Ecology Expo - 2021» і XVI Рэспубліканскім экалагічным форуме

    3 - 5 чэрвеня 2021 года ў Мінску пройдзе 1-я Міжнародная выстаўка «Ecology Expo - 2021» і XVI Рэспубліканскі экалагічны форум «Далучэнне грамадзянскай супольнасці ў прыняцце экалагічных рашэнняў».

    Чытаць далей…