«Залатое пяро-2021». Карэспандэнт газеты «Чыгуначнік Беларусі» Лідзія Сташкевіч стала лаўрэатам прэміі Беларускага саюза журналістаў за лепшую журналісцкую работу
06 мая 2021
Высокую ацэнку атрымала работа, назва якой гаворыць сама за сябе, – «Лёс прысвяцілі чыгунцы. Партрэты сучаснікаў». Яна адзначана ў намінацыі «За важкі ўклад у развіццё карпаратыўных медыя» рэспубліканскага творчага конкурсу «Залатое пяро».
Лідзія Сташкевіч работае ў рэдакцыі газеты «Чыгуначнік Беларусі» ўжо больш за дзесяць гадоў, удастоена Падзякі Начальніка Беларускай чыгункі.
Рэспубліканскі творчы конкурс «Залатое пяро» традыцыйна праводзіць ГА «Беларускі саюз журналістаў». Газета «Чыгуначнік Беларусі» штогод прымае ў ім удзел. Да прыкладу, у 2020 годзе калектыў галіновага выдання стаў лаўрэатам конкурсу ў намінацыі «За трохгадовы праект, прысвечаны Году малой Радзімы». У тэматычнай падборцы былі прадстаўлены аўтарскія матэрыялы аб раёнах Беларусі, іх славутасцях і знакамітых ураджэнцах нашай краіны. У кожным з іх аб дарагіх сэрцу месцах расказвалі работнікі Беларускай чыгункі.
У розныя гады супрацоўнікі галіновага выдання таксама станавіліся лаўрэатамі конкурсу БСЖ «Залатое пяро».
Сёння газета «Чыгуначнік Беларусі» з'яўляецца адным з найбуйнейшых галіновых выданняў. Тыраж выдання складае каля 27 тысяч экзэмпляраў. У чэрвені 2021 года выданне адзначыць 85-годдзе з дня выхаду першага нумара.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2021 год