Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На Беларускай чыгунцы праводзіцца конкурс, прымеркаваны да 85-годдзя газеты «Чыгуначнік Беларусі»

19 мая 2021

Да ўдзелу ў конкурсе «Люблю сваю чыгунку» на лепшую публікацыю ў галіновым выданні запрашаюцца работнікі і ветэраны Беларускай магістралі, а таксама пазаштатныя аўтары газеты «Чыгуначнік Беларусі».

Усяго ў конкурсе дзве намінацыі. «Этапы вялікага шляху» - інфармацыя аб дзейнасці Беларускай чыгункі і арганізацый, якія ўваходзяць у яе склад, а таксама пра важныя падзеі, якія паўплывалі на далейшае развіццё магістралі. «Людзі і лёсы» - расказ пра тое, як работа на чыгунцы паўплывала на лёс чалавека, аб калегах і таварышах, іх працоўных буднях, цікавых фактах біяграфіі.

Прадстаўленыя матэрыялы павінны быць напісаны разборлівым почыркам або надрукаваны на прынтэры (памер шрыфта 15). Аб'ём - не больш за тры друкаваных старонкі (фармат А4). Да тэксту могуць быць прыкладзены каляровыя або чорна-белыя фатаграфіі (у тым ліку з асабістых архіваў аўтараў).

Работы неабходна высылаць да 18 чэрвеня 2021 года на адрас: 220006, г. Мінск, вул. Кірава, 2, рэдакцыя газеты «Чыгуначнік Беларусі» (з паметкай «Конкурс» і ўказаннем намінацыі).

Пераможцы атрымаюць дыпломы і каштоўныя падарункі.

Адна з галоўных мэтаў конкурсу - выяўленне таленавітых аўтараў для далейшага іх супрацоўніцтва з рэдакцыяй газеты «Чыгуначнік Беларусі» па асвятленні дзейнасці Беларускай чыгункі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год