Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Моладзь Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у патрыятычнай акцыі «Мы ведаем гісторыю!»

06 мая 2021

Мерапрыемства адбылося пад эгідай Года народнага адзінства, абвешчанага ў Беларусі ў 2021 годзе і ў рамках святкавання Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Галоўнай задачай акцыі з'яўляецца патрыятычнае выхаванне і прапаганда культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь сярод работнікаў Беларускай чыгункі.

6 мая ў Мінску сабраліся больш за 40 прадстаўнікоў рабочай моладзі магістралі з усіх куткоў краіны. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел члены ветэранскіх арганізацый БЧ.

Акцыя «Мы ведаем гісторыю!» пачалася з наведвання стэлы «Мінск-горад-герой». Затым моладзь і ветэраны пабывалі ў Беларускім дзяржаўным музеі Вялікай Айчыннай вайны, пазнаёміліся з яго экспазіцыяй. Ім расказалі аб ключавых эпізодах галоўнага ўзброенага канфлікту ХХ стагоддзя, нагадалі пра ўклад чыгуначнікаў у агульную Перамогу. У гады вайны працаўнікі сталёвых магістраляў са зброяй у руках змагаліся на фронце, у партызанскіх атрадах і ў падполлі на акупіраваных тэрыторыях, у складзе паравозных калон асаблівага рэзерву НКПС забяспечвалі дастаўку тэхнікі і боепрыпасаў да лініі фронту, пад налётамі авіяцыі праціўніка эвакуіравалі прадпрыемствы і раненых у тыл.

Завяршальным мерапрыемствам маршруту патрыятычнай акцыі стала наведванне гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна». Адбылася экскурсія, у тым ліку наведванне чыгуначнай экспазіцыі «Наш бронецягнік», якая была створана тры гады таму пры актыўным удзеле і падтрымцы Беларускай чыгункі. Моладзь і ветэраны беларускай магістралі ўсклалі кветкі да памятнай шыльды на гістарычнай экспазіцыі, прысвечанай працоўнаму і ратнаму подзвігу ўсіх пакаленняў чыгуначнікаў.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год