Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека»

06 красавіка 2021

Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека», якая праводзілася ў час вясновых школьных канікул. З 22 сакавіка па 4 красавіка работнікамі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў былі арганізаваны рэйды, падчас якіх надавалася асаблівая ўвага дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Акрамя таго, на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова інфармавалі аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, праведзена тлумачальна-прафілактычная работа ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі.

У рамках акцыі работнікамі Беларускай чыгункі арганізаваны 286 рэйдаў. Выяўлены і выведзены ў бяспечныя месцы 9 непаўналетніх, якія знаходзіліся на аб'ектах чыгункі без суправаджэння бацькоў ці дарослых. З 4 непаўналетнімі, якія знаходзіліся на чыгуначных пуцях у навушніках і размаўлялі па мабільных тэлефонах, праведзены прафілактычныя гутаркі.

Акрамя таго, удзельнікамі акцыі было праведзена больш за 640 выступаў у працоўных калектывах і ўстановах адукацыі па пытаннях выканання правілаў бяспекі на чыгуначным транспарце. У іх прынялі ўдзел больш за 49,5 тысяч чалавек, 34,5 тыс з якіх – непаўналетнія. Распаўсюджана больш за 7,5 тысяч прафілактычных памятак.

За 3 месяцы гэтага года на Беларускай чыгунцы адбылося 27 выпадкаў невытворчага траўматызму, што на 8 выпадкаў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, колькасць пацярпелых таксама павялічылася на 8 чалавек (з 19 да 27), сярод якіх – 1 непаўнагадовы (траўміраваны).

У стане алкагольнага ап'янення пацярпелі 10 чалавек. Гэта 37% ад агульнай колькасці пацярпелых. Таксама зафіксаваны 1 выпадак траўміравання токам кантактнай сеткі.

Асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў па-ранейшаму застаецца ігнараванне людзьмі элементарных мер бяспекі. У прыватнасці, знаходжанне ў зоне падвышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне, знаходжанне ў навушніках пры пераходзе чыгуначных пуцей, парушэнне вадзіцелямі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і г.д.

Беларуская чыгунка надае вялікае значэнне забеспячэнню бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

У мэтах прафілактыкі траўміравання непаўналетніх і недапушчэння транспартных правапарушэнняў БЧ рэгулярна праводзіць тэматычныя акцыі і рэйды на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважліва на аб'ектах чыгуначнага транспарту і нагадвае аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў пераходу чыгуначных пуцей або знаходжанні на іх у неналежным месцы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам



Да спісу навін за 2021 год