Карпаратыўныя навіны
Красавік
-
28 красавіка 2021ААТ «Дарбудмантажтрэст» занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21.04.2021 № 158 адкрытае акцыянернае таварыства «Дарбудмантажтрэст», акцыі якога перададзены ва Упраўленне Беларускай чыгункі, занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне ў 2020 годзе найлепшых паказчыкаў сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у будаўніцтве.
Чытаць далей… -
23 красавіка 2021«Надзейны патэнцыял нашай магістралі» вызначылі на Беларускай чыгунцы
22 красавіка 2021 года ў Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года народнага адзінства, адбыўся конкурс «Надзейны патэнцыял нашай магістралі» сярод работнікаў арганізацый Беларускай чыгункі.
Чытаць далей… -
23 красавіка 2021Кіраўніцтва Беларускай чыгункі прыняло ўдзел у XXXVI пасяджэнні Канферэнцыі Генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгунак АСЧ
Пасяджэнне Канферэнцыі Генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгунак АСЧ адбылося 19 – 22 красавіка ў фармаце відэаканферэнцыі.
У ім прынялі ўдзел кіраўнікі 25 чыгуначных кампаній, якія ўваходзяць у склад Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак, шэрагу міжнародных транспартных арганізацый, а таксама прадстаўнікі наглядальнікаў АСЧ.
Дэлегацыю БЧ узначаліў першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Дулуб.
Пасяджэнне прайшло пад старшынствам Сакратара Камітэта АСЧ спадара Ацілы Кішша.
Чытаць далей… -
17 красавіка 2021Больш за 57 тысяч работнікаў Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку 17 красавіка
Для арганізацыі і правядзення суботніка на БЧ была створана рабочая група. У яе склад увайшлі кіраўніцтва Беларускай чыгункі і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, кіраўнікі службаў Упраўлення чыгункі, сакратар галіновага камітэта ГА «БРСМ» БЧ.
Работнікі арганізацый беларускай магістралі наводзілі парадак на замацаваных тэрыторыях. Асаблівая ўвага надавалася прывядзенню ў належны стан воінскіх пахаванняў і помнікаў, размешчаных побач з аб'ектамі чыгуначнага транспарту, якіх у цяперашні час налічваецца 183.
Чытаць далей… -
14 красавіка 2021Прадпрыемствы Беларускай чыгункі ўдастоены Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь у галіне якасці
Лаўрэатамі Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2020 года сталі ПВРУП «Інстытут «Белчыгунпраект» і ААТ «Барысаўскі шпалапрапітны завод», акцыі якога перададзены ў кіраванне БЧ.
Акрамя таго званне лаўрэата прэміі пацвердзіла Віцебскае вагоннае дэпо (дадзенае прадпрыемства раней ужо двойчы станавілася лаўрэатам прэстыжнай Прэміі Урада за дасягненні ў галіне якасці - па выніках работы за 2014 і 2017 год).
Галоўнымі крытэрыямі ўдзелу ў конкурсе з'яўляюцца дасягненне значных вынікаў у галіне забеспячэння якасці вырабленай прадукцыі, выконваемых работ або паслуг, укараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту.
Чытаць далей… -
14 красавіка 2021Зборная каманда Беларускай чыгункі атрымала перамогу ў 1-м этапе рэспубліканскай спартакіяды Мінтранса
Упэўненай перамогай каманды Беларускай чыгункі завяршыўся першы этап галіновай рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
Чытаць далей… -
12 красавіка 2021Беларуская чыгунка распрацавала новую версію аўтаматызаванай сістэмы «Электронная перавозка» для мабільных платформаў
Беларуская чыгунка працягвае развіццё мабільных інструментаў лічбавых грузавых перавозак. Для вырашэння задач лічбавай трансфармацыі, у рамках пераводу ўдзельнікаў перавозачнага працэсу на беспапяровыя тэхналогіі 7 красавіка 2021 года адбыўся ўвод у прамысловую эксплуатацыю новай версіі аўтаматызаванай сістэмы электроннага афармлення і суправаджэння перавозак грузаў з выкарыстаннем электроннага лічбавага подпісу (АС «Электронная перавозка») для мабільных прылад.
Новая мабільная версія АС «Электронная перавозка» мае пашыраны функцыянал:
-
афармленне загатовак перавозачных дакументаў у міжнародных зносінах (СМГС);
-
-
12 красавіка 2021Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў правядзе перамовы з кіраўніцтвам кампаніі ААТ «РЖД» і Кастрычніцкай чыгункі – філіяла ААТ «РЖД»
У праграме рабочай паездкі 12-13.04.2021 у г. Санкт-Пецярбург запланаваны перамовы з кіраўніцтвам кампаніі ААТ «РЖД» і Кастрычніцкай чыгункі – філіяла ААТ «РЖД».
Чытаць далей… -
08 красавіка 2021Беларуская чыгунка падвяла вынікі агляду-конкурсу на лепшую вытворчую сталовую ў 2020 годзе
Сталовая ў лакаматыўным дэпо Баранавічы ўчастка вытворчага харчавання Баранавіцкага аддзялення чыгункі трэці год запар прызнана лепшай.
Чытаць далей… -
06 красавіка 2021Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека»
Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека», якая праводзілася ў час вясновых школьных канікул. З 22 сакавіка па 4 красавіка работнікамі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў былі арганізаваны рэйды, падчас якіх надавалася асаблівая ўвага дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках.
Чытаць далей… -
02 красавіка 2021Відэанавіны Беларускай чыгункі, сакавік 2021 (134 выпуск)
Сёння ў выпуску:
– Узгодненыя дзеянні для эфектыўнага выніку. Кіраўніцтва БЧ правяло шэраг міжнародных сустрэч і перагавораў.
– З ахопам усяго горада-спадарожніка. Маршрут гарадскіх ліній Мінск-Смалявічы падоўжаны да станцыі Чырвоны Сцяг.
-
02 красавіка 2021Кіраўніцтва БЧ і АТ «Порт Дуйсбург» абмеркавалі ход будаўніцтва і перспектывы функцыянавання чыгуначнага тэрмінала ў індустрыяльным парку «Вялікі камень»
Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў правёў рабочую сустрэчу са старшынёй праўлення АТ «Порт Дуйсбург» (Германія) Эрыхам Штааке.
Сустрэча адбылася 1 красавіка 2021 года ў фармаце відэаканферэнцыі.
На перамовах было разгледжана пытанне ходу рэалізацыі праекта па будаўніцтву чыгуначнага тэрмінала ў Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» у рамках створанага ў чэрвені 2020 года ЗАТ «Еўразійскі чыгуначны гейтвэй», заснавальнікамі якога з'яўляюцца такія транспартна-лагістычныя кампаніі, як нямецкая АТ «Порт Дуйсбург», кітайская ЗАТ «Чайна Мертчанс СіЭйчЭн-БіЭлАр Камерцыйная і Лагістычная Кампанія», АТ «Хупак СА» са Швейцарыі і Беларуская чыгунка. Таксама бакі абмеркавалі перспектывы функцыянавання дадзенага сумеснага прадпрыемства.
Чытаць далей…