Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На Беларускай чыгунцы падвялі вынікі дзейнасці добраахвотных дружын у 2020 годзе

25 лютага 2021

25 лютага 2021 года ва Упраўленні Беларускай чыгункі ў фармаце відэаканферэнцыі адбылася сумесная нарада прадстаўнікоў Беларускай чыгункі і органаў унутраных спраў на транспарце, у час якой падведзены вынікі дзейнасці добраахвотных дружын па ахове правапарадку ў 2020 годзе. Удзельнікі сустрэчы таксама разгледзелі шэраг актуальных пытанняў па далейшым удасканаленні іх дзейнасці ў 2021 годзе ў арганізацыях Беларускай чыгункі, абмяняліся вопытам і намецілі меры па павышэнню эфектыўнасці ўзаемадзеяння добраахвотных дружын з праваахоўнымі органамі па забеспячэнню аховы правапарадку на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

Начальнік упраўлення арганізацыі забеспячэння грамадскай бяспекі на аб'ектах транспарту МУС Рэспублікі Беларусь Вадзім Фядотаў адзначыў: «У нас сёння невялікі юбілей – 15 гадоў дзейнасці добраахвотных дружын на Беларускай чыгунцы». Ён таксама падкрэсліў, што эфектыўнасць і выніковасць іх работы застаецца стабільна высокай. Ад сябе асабіста і ад усіх супрацоўнікаў органаў унутраных спраў Вадзім Фядотаў выказаў падзяку работнікам БЧ, якія разам з праваахоўнымі органамі выконваюць адказную і важную місію па ахове правапарадку на чыгуначным транспарце.

У ходзе нарады была адзначана вялікая роль добраахвотных дружын БЧ у рабоце па прафілактыцы невытворчага траўматызму на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

У выніку работы, якая рэгулярна праводзілася на Беларускай чыгунцы ў 2020 годзе іх колькасць знізілася на 7 выпадкаў да аналагічнага перыяду 2019 года.

Акрамя таго, падчас нарады прайшло ўзнагароджанне пераможцаў агляду-конкурсу на лепшую добраахвотную дружыну, лепшага камандзіра добраахвотнай дружыны і лепшага дружынніка за 2020 год.

Па выніках спаборніцтва добраахвотная дружына Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі заняла 1-е месца, ёй уручаны пераходны кубак і Дыплом 1-й ступені. На другім месцы – дружына Бабруйскай дыстанцыі пуці Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі, трэцяга месца ўдастоена добраахвотная дружына лакаматыўнага дэпо Баранавічы Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі.

Лепшым камандзірам добраахвотнай дружыны прызнаны начальнік сектара ідэалогіі і сацыяльна-культурнай работы Гомельскага аддзялення чыгункі Сяргей Кузняцоў, на другім месцы – інжынер па падрыхтоўцы кадраў Бабруйскай дыстанцыі пуці Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі Максім Мулярчык, а трэцяе месца заваяваў брыгадзір лакаматыўнага дэпо Баранавічы Баранавіцкага аддзялення беларускай магістралі Віталь Сямашка.

У намінацыі «Лепшы дружыннік» пераможцамі агляду-конкурсу сталі 12 прадстаўнікоў розных арганізацый Беларускай чыгункі.

Асноўнай задачай добраахвотных дружын, створаных на Беларускай чыгунцы, з'яўляецца ажыццяўленне ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў комплексу мер, накіраваных на забеспячэнне бяспекі руху цягнікоў, пасажыраў і работнікаў чыгуначнага транспарту, прафілактыку і спыненне супрацьпраўных дзеянняў на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

У цяперашні час на аддзяленнях чыгункі і ў арганізацыях чыгуначнага падпарадкавання дзейнічаюць добраахвотныя дружыны, якія ахопліваюць 101 арганізацыю i iх адасобленыя структурныя падраздзяленні. Агульная колькасць членаў добраахвотных дружын складае 533 чалавек.

У 2020 годзе дружыннікамі БЧ ва ўзаемадзеянні з праваахоўнымі органамі і ваенізаваных аховай праведзена 339 рэйдаў, затрымана 279 правапарушальнікаў.

Усяго было здзейснена 25.977 выхадаў членаў добраахвотных дружын на дзяжурствы, што на 6,5% больш, чым запланавана. Дружыннікамі таксама суправаджаецца 2508 пасажырскіх цягнікоў, якія ідуць па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год