Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

10 гадоў назад Беларуская чыгунка пачала продаж праязных дакументаў праз інтэрнэт

10 лютага 2021

10 лютага 2011 года на сайце poezd.rw.by пачалася вопытная эксплуатацыя анлайн-сістэмы продажу праязных дакументаў. Разам з раскладам руху цягнікоў пасажырам стала даступна інфармацыя аб кошце праезду, наяўнасці свабодных месцаў у вагонах, а самае галоўнае – з'явілася магчымасць набыць білет на міжнародны або ўнутрырэспубліканскі маршрут з аплатай праз сістэму інтэрнэт-банкінгу.

Першапачаткова пасля аплаты праз інтэрнэт пасажыр атрымліваў 14 значны код, па якім у касе неабходна было аформіць праязны дакумент на бланку. Значна спрасціла працэс анлайн-пакупкі ўвядзенне сістэмы электроннай рэгістрацыі, паяўленне магчымасці выбраць месца на схеме вагона, увядзенне аплаты праз плацежныя сістэмы АРІП і ASSIST, а таксама запуск абноўленага раздзела «Паслугі пасажырам» pass.rw.by і афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд».

Са снежня 2019 года Беларуская чыгунка ўкараніла магчымасць куплі электронных білетаў і на цягнікі з ненумараванымі месцамі – гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа. За першы год работы дадзенай опцыі ёй скарысталіся 600 тысяч пасажыраў. Зручна і тое, што сёння электронныя білеты на цягнікі з ненумараванымі месцамі можна зрабіць не толькі з указаннем дакумента, які сведчыць асобу, але і проста на нумар мабільнага тэлефона. Таксама пасажыры гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа, якія штодня здзяйсняюць паездкі па адным і тым жа маршруце (да прыкладу, на работу і назад) могуць загадзя аформіць паездку без указання даты з наступнай актывацыяй электроннага білета перад пасадкай у цягнік.

У цэлым за 10 гадоў пасажыры Беларускай чыгункі аформілі больш за 15 мільёнаў электронных білетаў.

У 2011 годзе за першыя паўгода пасля пачатку анлайн-продажаў новай паслугай скарысталіся больш за 3000 чалавек. У 2021-м столькі ж электронных білетаў купляюць менш чым за палову сутак работы беларускай магістралі. Па выніках студзеня 2021 года 43% білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі набылі праз інтэрнэт.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год