Карпаратыўныя навіны
Люты
-
25 лютага 2021На Беларускай чыгунцы падвялі вынікі дзейнасці добраахвотных дружын у 2020 годзе
25 лютага 2021 года ва Упраўленні Беларускай чыгункі ў фармаце відэаканферэнцыі адбылася сумесная нарада прадстаўнікоў Беларускай чыгункі і органаў унутраных спраў на транспарце, у час якой падведзены вынікі дзейнасці добраахвотных дружын па ахове правапарадку ў 2020 годзе. Удзельнікі сустрэчы таксама разгледзелі шэраг актуальных пытанняў па далейшым удасканаленні іх дзейнасці ў 2021 годзе ў арганізацыях Беларускай чыгункі, абмяняліся вопытам і намецілі меры па павышэнню эфектыўнасці ўзаемадзеяння добраахвотных дружын з праваахоўнымі органамі па забеспячэнню аховы правапарадку на аб'ектах чыгуначнага транспарту.
Начальнік упраўлення арганізацыі забеспячэння грамадскай бяспекі на аб'ектах транспарту МУС Рэспублікі Беларусь Вадзім Фядотаў адзначыў: «У нас сёння невялікі юбілей – 15 гадоў дзейнасці добраахвотных дружын на Беларускай чыгунцы». Ён таксама падкрэсліў, што эфектыўнасць і выніковасць іх работы застаецца стабільна высокай. Ад сябе асабіста і ад усіх супрацоўнікаў органаў унутраных спраў Вадзім Фядотаў выказаў падзяку работнікам БЧ, якія разам з праваахоўнымі органамі выконваюць адказную і важную місію па ахове правапарадку на чыгуначным транспарце.
Чытаць далей… -
22 лютага 2021Дарагія ветэраны, паважаныя работнікі Беларускай чыгункі!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
23 лютага ў гісторыі нашай краіны – гэта асаблівы дзень, калі ўсе мы па традыцыі ўшаноўваем абаронцаў Айчыны, аддаём даніну павагі воінам і ветэранам усіх пакаленняў, падарыў нам мір і свабоду.
Неацэнны ўклад у абарону Радзімы ўнеслі і работнікі чыгуначнага транспарту. Мы заўсёды будзем памятаць ратныя подзвігі ўсіх тых, хто змагаўся на фронце і самааддана працаваў у тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ваша стойкасць духу, адданасць і любоў да роднай зямлі з'яўляюцца для нас прыкладам сапраўднага патрыятызму, вышэйшай доблесці і мужнасці. Нізкі паклон вам, паважаныя ветэраны!
Чытаць далей… -
19 лютага 2021ЗАТ «АЗТМ» Беларускай чыгункі зрабіла кантэйнеры-цыстэрны для беларускай станцыі ў Антарктыдзе
ЗАТ «Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання» (ЗАТ «АЗТМ») Беларускай чыгункі вырабіла і адправіла на беларускую станцыю ў Антарктыдзе канструкцыю з двух кантэйнераў-цыстэрнаў мадэлі Т11-254, збудаваных у адну лінію. Яны будуць выкарыстаны ГУ «Рэспубліканскі цэнтр палярных даследаванняў» для захоўвання дызельнага паліва і харчавання электрастанцыі.
Канструкцыя ўяўляе сабой два кантэйнера-цыстэрны мадэлі Т11-254 злучаныя трубаправодам і абсталяваныя спецыяльным мосцікам для зручнасці эксплуатацыі. Так як Антарктыда мае спецыфічны клімат і з'яўляецца марскім запаведнікам, пры вырабе канструкцыі ўлічаны ўсе патрабаванні экалагічнай бяспекі. Для дадатковай абароны ад уцечкі дызельнага паліва зліўныя прыборы абсталяваныя шаравымі кранамі.
Чытаць далей… -
19 лютага 2021Гераічны ўчынак чыгуначніка. На станцыі Чырвоны Бераг адкрылі мемарыяльную дошку, прысвечаную ўнікальнай спецаперацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
19 лютага 2021 года на станцыі Чырвоны Бераг (Жлобінскі раён) адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі, прысвечанай унікальнай аперацыі, праведзенай у гэтай мясцовасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Мерапрыемства адбылося напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама ў рамках абвешчанага ў краіне Года народнага адзінства.
Дадзеная аперацыя стала магчымай, дзякуючы гераічным дзеянням чыгуначніка Рыгора Навуменка і ўдзельнікаў спецгрупы НКДБ БССР «Храбрацы», якія вялі барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. У ходзе яе ўдалося раскрыць і парушыць планы фашыстаў – выкарыстоўваць хімічную зброю ў пераломны перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
Улетку 1943 года па інфармацыі сувязнога – чыгуначніка Рыгора Навуменка – стала вядома, што на станцыі Чырвоны Бераг у тупіку ўзмоцнена ахоўваецца эшалон, усе вагоны якога, за выключэннем першага і апошняга, абклеены чорным матэрыялам. 5 чэрвеня 1943 года дыверсійная група пусціла пад адхон гэты эшалон з атрутнымі газамі і дэгазацыйнымі сродкамі. З месца крушэння сувязныя з ліку чыгуначнікаў вынеслі балон з газам, супрацьіпрытную накідку, процігаз і дэгазацыйныя парашкі.
Чытаць далей… -
18 лютага 202119 лютага 2021 года на Беларускай чыгунцы стартуе адкрыты чэмпіянат па лыжных гонках
Адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па лыжных гонках пройдзе з 19 па 21 лютага 2021 года на лыжа-ролернай трасе РФСК «Надзея» у аграгарадку Свет Баранавіцкага раёна. Спаборніцтвы праводзяцца ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году народнага адзінства, а таксама 85-годдзя фізкультурна-спартыўнага руху чыгуначнікаў.
Чытаць далей…
Арганізатары мерапрыемства Беларуская чыгунка і Аб'яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Беларускага прафесійнага саюза работнікаў транспарту і камунікацый.
У чэмпіянаце возьмуць удзел зборныя каманды аддзяленняў Беларускай чыгункі і каманда ЗАТ «Гомельскі ВБЗ». Чыгуначнікі будуць спаборнічаць у эстафеце і асабістым першынстве. У асабістым заліку жанчынам трэба будзе пераадолець дыстанцыю ў 3 кіламетры, а мужчынам – 5 кіламетраў, у эстафеце – 2,5 кіламетра і 5 кіламетраў адпаведна. -
10 лютага 202110 гадоў назад Беларуская чыгунка пачала продаж праязных дакументаў праз інтэрнэт
10 лютага 2011 года на сайце poezd.rw.by пачалася вопытная эксплуатацыя анлайн-сістэмы продажу праязных дакументаў. Разам з раскладам руху цягнікоў пасажырам стала даступна інфармацыя аб кошце праезду, наяўнасці свабодных месцаў у вагонах, а самае галоўнае – з'явілася магчымасць набыць білет на міжнародны або ўнутрырэспубліканскі маршрут з аплатай праз сістэму інтэрнэт-банкінгу.
Першапачаткова пасля аплаты праз інтэрнэт пасажыр атрымліваў 14 значны код, па якім у касе неабходна было аформіць праязны дакумент на бланку. Значна спрасціла працэс анлайн-пакупкі ўвядзенне сістэмы электроннай рэгістрацыі, паяўленне магчымасці выбраць месца на схеме вагона, увядзенне аплаты праз плацежныя сістэмы АРІП і ASSIST, а таксама запуск абноўленага раздзела «Паслугі пасажырам» pass.rw.by і афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд».
Чытаць далей… -
09 лютага 2021Відэанавіны Беларускай чыгункі, студзень 2021 (132 выпуск)
Сёння ў выпуску:
– Паэтапнае аднаўленне міжнародных пасажырскіх зносін. 8 лютага першы рэйс з Мінска ў Маскву цягніка № 2 «Беларусь».
– Прагнозы і вынікі. На пасяджэнні Тэхніка-эканамічнага савета падвялі вынікі мінулай пяцігодкі і вызначылі планы развіцця да 2025 года.
-
-
03 лютага 20212 лютага 2021 года Беларуская і Расійскія чыгункі падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве
Беларуская і Расійскія чыгункі падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве пры арганізацыі руху цягнікоў, перадачы вагонаў, кантэйнераў і грузаў, выкарыстанні чыгуначнай інфраструктуры паміж перадатачнымі станцыямі. Подпісы пад дакументам паставілі Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і генеральны дырэктар – старшыня праўлення ААТ «РЖД» Алег Белазёраў. Сустрэча прайшла ў анлайн-фармаце.
Неабходнасць заключэння дадзенага Пагаднення абумоўлена ўдасканаленнем міжнароднага заканадаўства ў сферы чыгуначных перавозак, асаблівасцямі яго прымянення пры арганізацыі перавозак паміж перадатачнымі станцыямі чыгунак Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, а таксама далейшай цыфравізацыі перавозачнага працэсу.
У час сустрэчы Уладзімір Марозаў і Алег Белазёраў падвялі вынікі супрацоўніцтва чыгуначных кампаній у мінулым годзе і абмеркавалі напрамкі сумеснай работы на 2021 год.
Чытаць далей…