Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка заклікае вадзіцеляў строга выконваць правілы дарожнага руху на пераездах

21 студзеня 2021

На працягу апошняга тыдня ў Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях адбылося 4 дарожна-транспартных здарэння пры перасячэнні кіроўцамі чыгуначных пуцей. Вінаватымі ДТЗ на пераездах сталі кіроўцы як легкавых, так і грузавых аўтамабіляў. Ва ўсіх выпадках прычынай здарэнняў стала грубае парушэнне правілаў дарожнага руху. Машыны пашкодзілі абсталяванне пераездаў – святлафоры і апоры вонкавага асвятлення, што стварыла пагрозу бяспецы руху цягнікоў і прывяло да парушэння графіка руху. Вадзіцелі, пешаходы і работнікі Беларускай чыгункі не пацярпелі, аднак БЧ быў нанесены матэрыяльны ўрон.

Беларуская чыгунка нагадвае, што чыгуначны пераезд з'яўляецца месцам падвышанай небяспекі. Здарэнні і збоі ў рабоце пераездаў не толькі ствараюць рэальную пагрозу бяспецы руху, але і прыводзяць да парушэнняў графіка руху цягнікоў, а таксама аўтамабільных транспартных сувязяў у рэгіёнах.

Зараз на Беларускай чыгунцы эксплуатуецца каля 1750 чыгуначных пераездаў.

Беларуская чыгунка настойліва заклікае вадзіцеляў строга выконваць правілы праезду чыгуначных пераездаў. Памятаеце, што парушэнні ПДР на скрыжаванні аўтамабільных дарог і чыгунак асабліва часта прыводзяць да трагічных вынікаў.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год