Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дарагія ветэраны і работнікі Беларускай чыгункі! Паважаныя пасажыры, грузаўладальнікі і дзелавыя партнёры!

30 снежня 2020

Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з Новым 2021 годам і Калядамі!

Гэта самыя прыгожыя і светлыя сямейныя святы. Яны – сімвалы надзеі і стварэння, любові і шчасця, гармоніі і міру. Мы чакаем іх з асаблівым трапятаннем і верым, што новы год прынясе толькі самае добрае, а ўсё перажытае застанецца ў мінулым.

2020 год стаў для Беларускай чыгункі праверкай на трываласць. Зніжэнне аб'ёмаў грузавой работы, поўнае спыненне міжнародных пасажырскіх перавозак, выкліканае складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй, запатрабавалі ад кожнага работніка максімальнай канцэнтрацыі, прафесіяналізму і адказнасці.

Сёння Беларуская чыгунка па-ранейшаму выступае ў дзяржаве гарантам надзейнасці і стабільнасці ў забеспячэнні перавозак пасажыраў і грузаў.

Дзякуючы зладжанай і добрасумленнай рабоце ўсяго працоўнага калектыву ў адыходзячым годзе нам удалося рэалізаваць найважнейшыя інфраструктурныя праекты, абнавіць рухомы састаў, укараніць сучасныя інфармацыйныя сэрвісы ў грузавым і пасажырскім комплексах. Мы надавалі вялікую ўвагу захаванню і развіццю эфектыўных транспартных сувязяў паміж еўрапейскімі і азіяцкімі краінамі. Вынікам гэтай работы ў адыходзячым годзе стала перавозка па Беларускай чыгунцы амаль за 1 млн кантэйнераў.

Разам з усёй краінай мы адзначылі 75-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Мы стараліся акружыць цяплом і клопатам нашых дарагіх ветэранаў вайны і працы, якія заклалі слаўныя працоўныя традыцыі і перадалі маладому пакаленню свае веды і вопыт.

Для Беларускай чыгункі кожны новы год – гэта новыя планы і праекты, рэалізацыя якіх магчыма толькі пры наяўнасці згуртаванай каманды аднадумцаў, упэўненасці ў поспеху, жаданні зрабіць галіну яшчэ мацней і канкурэнтаздольней.

2021-ы стане пачаткам новай пяцігадовай Праграмы развіцця чыгуначнага транспарту Рэспублікі Беларусь, а гэта значыць, што перад намі стаяць яшчэ больш адказныя задачы. Ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі неабходна мабілізаваць увесь свой патэнцыял, будаваць работу так, каб максімальна адпавядаць запытам часу, улічваючы патрэбы кожнага кліента.

Упэўненыя, што разам мы даможамся поспеху. І кожны, хто гатовы работаць і развівацца, зможа атрымаць поспех і знайсці сваё дастойнае месца ў рэалізацыі новых праектаў Беларускай чыгункі.

Хай адыходзячы год пакіне ў памяці кожнага з Вас толькі светлыя падзеі, а надыходзячы – будзе шчодры на дабрыню, поўны шчаслівых момантаў і новых дасягненняў! Хай здзяйсняцца ўсе Вашы самыя запаветныя мары, а ў сем'ях пануюць мір, дастатак, любоў і ўзаемаразуменне!

Асаблівую ўдзячнасць і сардэчныя віншаванні адрасуем нашым ветэранам і тым спецыялістам, якія ў святочныя дні будуць знаходзіцца на працоўнай вахце.

Жадаем Вам і Вашым блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, радасці, шчасця і здзяйснення ўсіх запаветных жаданняў.

З Новым годам!


Начальнік Беларускай чыгункі У.М. Марозаў

Старшыня Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай
арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў В.М. Какора

Старшыня арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі С.П. Гогалеў


Да спісу навін за 2020 год