Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

«Чыгунка ў творах жывапісу». БЧ выпусціла на новы 2021 год карпаратыўны каляндар з карцінамі вядомых мастакоў.

23 снежня 2020

Беларуская чыгунка на 2021 год выпусціла карпаратыўны каляндар «Чыгунка ў творах жывапісу». Рэалізацыя гэтага праекта — ад задумкі да ажыцяўлення — вынік работы творчага калектыву Цэнтра навукова-тэхнічнай інфармацыі БЧ.

Асноўная яго ідэя прадставіць вобраз чыгункі праз прызму ўспрымання беларускіх, савецкіх і замежных жывапісцаў.

На старонках календара карціны вядомых мастакоў: рускага жывапісца Уладзіміра Казанцава «На паўстанку», галандскага мастака-постімпрэсіяніста Вінцэнта Ван Гога «Платанавая алея», прадстаўніка французскага імпрэсіянізму Каміля Пісаро «Станцыя Лордшып Лэйн, Далвіч, 1871», беларускіх мастакоў Паўла Гаўрыленкі «Ідзе эшалон», Васіля Сумарава «Мой дом» і іншых вялікіх майстроў пэндзля і фарбы. Самая ранняя з работ, прадстаўленых у календары, карціна англійскага мастака Уільяма Цёрнэра «Дождж, пар і хуткасць», датавана 1844 годам. Палатно было напісана пасля паездкі аўтара па Вялікай заходняй чыгунцы, якая злучае паўднёвы захад і захад Англіі з Лонданам. Лічыцца, што на палатне намаляваны чыгуначны мост Мэйдэнхэд праз Тэмзу.

Кожная карціна ў календары дэманструе не толькі ўнікальную тэхніку яе напісання, але і перадае эмоцыі, настрой, стаўленне да чыгункі мастака таго перыяду, у які яна была напісана. Каляндар дазваляе зірнуць на чыгунку вачыма вялікіх жывапісцаў і ўбачыць яе іншую прыгажосць.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Тэгі: каляндар
Да спісу навін за 2020 год