Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

5 лістапада 2020 года Беларуская чыгунка прыняла ўдзел у XXIX пленарным пасяджэнні Міжнароднага Каардынацыйнага савета па транс'еўразійскіх перавозках (КСТП)

05 лістапада 2020

Мерапрыемства ў фармаце відэаканферэнцыі адкрыў старшыня КСТП, генеральны дырэктар – старшыня праўлення ААТ «РЖД» Алег Белазёраў.

Дэлегацыю беларускай магістралі ўзначаліў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.

На пасяджэнні былі заслуханы справаздачы аб выкананні рашэнняў XXVIII пленарнага пасяджэння КСТП па павышэнню канкурэнтаздольнасці міжнародных транспартных калідораў «Усход–Захад»  і  «Поўнач–Поўдзень», развіццю далёкаўсходніх мультымадальных перавозак, інфармацыйных тэхналогій і гарманізацыі міжнароднага транспартнага права.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі перспектывы развіцця чыгуначных калідораў у зносінах Азія–Еўропа, пытанні арганізацыі і ажыццяўлення перавозак грузаў у складзе кантэйнерных цягнікоў па дадзеным маршруце, цыфравізацыі перавозачнага працэсу, развіцця інфраструктуры і транспартных магутнасцяў марскіх партоў для забеспячэння бесперабойнай арганізацыі мультымадальных перавозак у еўра-азіяцкіх зносінах, а таксама забеспячэння захаванасці грузаў у рамках праекта КСТП «Ахоўны цягнік».

Як адзначыў у сваім выступленні Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, нават у няпростых эканамічных умовах чыгуначны транспарт даказаў сваю надзейнасць і значнасць для ўсёй Еўразіі. Усе грузы, якія перавозяцца кантэйнернымі цягнікамі ў зносінах Азія–Еўропа, ідуць без перабояў.

За 9 месяцаў 2020 года транзітам праз Беларусь у зносінах Кітай–Еўропа–Кітай перавезена больш за 382 тыс. кантэйнераў у ДФЭ. Гэта 160% да аналагічнага перыяду мінулага года.

2020-ы год стаў для кантэйнернага бізнесу не толькі годам дынамічнага развіцця, але і годам фарміравання новай наменклатуры грузаў. Так, за 9 месяцаў 2020 года Беларуская чыгунка перавезла больш за 2,7 тыс. кантэйнераў у ДФЭ з паштовымі адпраўленнямі для сэрвісаў электроннага гандлю. Гэта ў 10 разоў больш, чым за папярэднія 6 гадоў.

Уладзімір Марозаў таксама адзначыў істотную ролю ў развіцці кантэйнернага бізнесу Аб'яднанай транспартна-лагістычнай кампаніі (АТЛК ЕРА), якая стала яркім прыкладам сінэргіі і эфектыўнага аб'яднання намаганняў чыгунак Расіі, Беларусі і Казахстана.

Акрамя таго, Начальнік Беларускай чыгункі адзначыў, што беларуская магістраль ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі актыўна працуе над узроўнем павышэння хуткасці курсіравання кантэйнерных цягнікоў. Аднак, па яго словах хуткасць не з'яўляецца самамэтай, неабходна трансфармацыя ўсяго чыгуначнага кантэйнернага бізнесу і стварэнне адзінай лічбавай прасторы, якую прынята называць «лічбавымі транспартнымі калідорамі».

БЧ удзяляе вялікую ўвагу ўкараненню беспапяровага юрыдычна значнага дакументазвароту, скразнога раскладу руху кантэйнерных цягнікоў, электроннага ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі кантралюючымі органамі і стварэнню ў Інтэрнэце кліента-арыентаваных сэрвісаў.

У ходзе пасяджэння таксама былі вызначаны прыярытэтныя задачы КСТП, накіраваныя на павышэнне канкурэнтаздольнасці транс'еўразійскіх перавозак. У прыватнасці, арганізацыя поўнамаштабнага інфармацыйнага абмену для фарміравання зразумелых і празрыстых вартасных умоў дастаўкі грузу, фарміраванне адзінай інфармацыйнай прасторы транс'еўразійскіх перавозак, у тым ліку шляхам рэалізацыі праекта КСТП «Інтэграцыйная лічбавая платформа» і ўключэння ў яго максімальнага ліку ўдзельнікаў, развіццё інтэлектуальнай тэхналогіі маніторынгу міжнародных перавозак грузаў, павышэнне хуткасці руху кантэйнерных цягнікоў па тэрыторыі ЕС, развіццё мультымадальных перавозак праз парты, геаграфічнае пашырэнне прымянення накладной ЦIM/СМГС, актыўнае маркетынгавае прасоўванне транс'еўразійскіх чыгуначных перавозак з выкарыстаннем Транссібірскай магістралі.

Плануецца, што юбілейнае XXX пленарнае пасяджэнне КСТП ў 2021 годзе пройдзе ў г. Берне (Швейцарыя).


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2020 год