Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Лістапад

  • 25 лістапада 2020
    Калектыў рэдакцыі газеты «Чыгуначнік Беларусі» стаў лаўрэатам рэспубліканскага творчага конкурсу

    Творчы конкурс «Пад знакам Года малой Радзімы!» праводзіла Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Усяго на конкурс паступіла 142 работы (16 з іх прадставілі рэспубліканскія СМІ, 120 – рэгіянальныя і 6 карпаратыўныя выданні).

    Чытаць далей…
  • 16 лістапада 2020
    Пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянню карупцыі

    19 лістапада 2020 года ў 13.10 у каб. 634 па адрасе г. Мінск, вул. Леніна, 17 (Упраўленне Беларускай чыгункі) адбудзецца пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянню карупцыі ў дзяржаўным аб'яднанні «Беларуская чыгунка».

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка падвяла вынікі фотаконкурсу сярод работнікаў БЧ «Паклонімся вялікім тым гадам...»
    13 лістапада 2020
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі фотаконкурсу сярод работнікаў БЧ «Паклонімся вялікім тым гадам...»

    Фотаконкурс быў арганізаваны на Беларускай чыгунцы ў рамках святкавання 75-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне з 20 ліпеня па 30 кастрычніка 2020 года. Яго мэта – выхаванне ў работнікаў Беларускай чыгункі пачуцця патрыятызму, любові і павагі да гераічнага мінулага чыгуначнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама захаванне для будучых пакаленняў дакументальных фотаматэрыялаў пра гістарычнае мінулае нашай краіны і Беларускай чыгункі.

    Заснавальнікі конкурсу – Беларуская чыгунка і Аб'яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

    Чытаць далей…
  • 13 лістапада 2020
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека»

    Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека», якая праводзілася ў час восеньскіх школьных канікул. З 28 кастрычніка па 8 лістапада работнікамі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў былі арганізаваны рэйды, падчас якіх надавалася асаблівая ўвага дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без дагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Акрамя таго, на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова інфармавалі аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, праведзена тлумачальна-прафілактычная работа ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі.

    Чытаць далей…
  • 13 лістапада 2020
    Дыстанцыйная купля білетаў запатрабавана ў пасажыраў Беларускай чыгункі

    У тым, што тычыцца продажу электронных білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі, у кастрычніку 2020 года праз мабільны дадатак «БЧ.Мой поезд» і раздзел «Паслугі пасажырам» на сайце pass.rw.by было аформлена амаль 200 000 праязных дакументаў, што склала больш за 37% ад агульнага продажу.

    Чытаць далей…
  • 5 гадоў споўнілася маршруту  Мінск–Смалявічы цягнікоў гарадскіх ліній Беларускай чыгункі
    06 лістапада 2020
    5 гадоў споўнілася маршруту Мінск–Смалявічы цягнікоў гарадскіх ліній Беларускай чыгункі

    Першы электрацягнік ЭПГ па гэтым маршруце адправіўся 6 лістапада 2015 года. Смалявічы сталі трэцім пасля Заслаўя і Рудзенска спадарожнікам сталіцы, куды сёння можна даехаць цягніком гарадскіх ліній. Маршрут праходзіць па адным з самых пасажыранапружаных участкаў беларускай магістралі, і запатрабаванасць у дадзенай транспартнай паслузе ў мясцовага насельніцтва тут стабільна высокая. У райцэнтры пражывае каля 15,5 тыс. чалавек, многія з якіх працуюць і вучацца ў Мінску. Таксама па ходу руху да Смалявічаў цягнікі гарадскіх ліній робяць 10 прыпынкаў, з іх 8 – за межамі Мінска.

    Галоўная ідэя гарадскіх ліній – забяспечыць устойлівую транспартную сувязь сталіцы з гарадамі-спадарожнікамі. На станцыях – Мінск-Усходні і Мінск-Пасажырскі сфарміраваны транспартна-перасадачныя вузлы з усімі лініямі Мінскага метрапалітэна і наземным транспартам. Высокая правазная здольнасць і ўвязка з іншымі відамі грамадскага транспарту – усё гэта дазваляе гаварыць аб гарадскіх лініях, як аб неад'емнай частцы транспартнай сістэмы сталічнай агламерацыі.

    Чытаць далей…
  • 5 лістапада 2020 года Беларуская чыгунка прыняла ўдзел у XXIX пленарным пасяджэнні Міжнароднага Каардынацыйнага савета па транс'еўразійскіх перавозках (КСТП)
    05 лістапада 2020
    5 лістапада 2020 года Беларуская чыгунка прыняла ўдзел у XXIX пленарным пасяджэнні Міжнароднага Каардынацыйнага савета па транс'еўразійскіх перавозках (КСТП)

    Мерапрыемства ў фармаце відэаканферэнцыі адкрыў старшыня КСТП, генеральны дырэктар – старшыня праўлення ААТ «РЖД» Алег Белазёраў.

    Дэлегацыю беларускай магістралі ўзначаліў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.

    На пасяджэнні былі заслуханы справаздачы аб выкананні рашэнняў XXVIII пленарнага пасяджэння КСТП па павышэнню канкурэнтаздольнасці міжнародных транспартных калідораў «Усход–Захад»  і  «Поўнач–Поўдзень», развіццю далёкаўсходніх мультымадальных перавозак, інфармацыйных тэхналогій і гарманізацыі міжнароднага транспартнага права.

    Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі перспектывы развіцця чыгуначных калідораў у зносінах Азія–Еўропа, пытанні арганізацыі і ажыццяўлення перавозак грузаў у складзе кантэйнерных цягнікоў па дадзеным маршруце, цыфравізацыі перавозачнага працэсу, развіцця інфраструктуры і транспартных магутнасцяў марскіх партоў для забеспячэння бесперабойнай арганізацыі мультымадальных перавозак у еўра-азіяцкіх зносінах, а таксама забеспячэння захаванасці грузаў у рамках праекта КСТП «Ахоўны цягнік».

    Чытаць далей…
  • 04 лістапада 2020
    Па аператыўных даных Беларуская чыгунка за 10 месяцаў перавезла ўнутры рэспублікі каля 30 млн тон грузаў

    Па аператыўных даных Беларуская чыгунка за 10 месяцаў 2020 года перавезла ў мясцовых зносінах 29,6 млн тон грузаў, або 101% да аналагічнага перыяду 2019 года. 

    Асноўную наменклатуру грузаў склалі: будаўнічыя і лясныя грузы, нафта і нафтапрадукты, цэмент, хімічныя і мінеральныя ўгнаенні, прамысловая сыравіна і фармовачныя матэрыялы, лом чорных металаў і інш.

    Беларуская чыгунка гатова выканаць усе заяўкі прадпрыемстваў на перавозку грузаў як унутры рэспублікі, так і за яе межы. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by у раздзеле «Грузавыя перавозкі».


    Чытаць далей…