Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дарагія жанчыны!

14 кастрычніка 2020

Паважаныя працаўніцы і ветэраны Беларускай чыгункі!

Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з цудоўным святам – Днём маці!

Гэты ўрачысты дзень для кожнага з нас прасякнуты асаблівым святлом і цяплом. Паколькі ў свеце няма нічога больш важнага і дарагога, чым сям'я, бацькоўскі дом і мацярынская любоў.

На беларускай зямлі гэты дзень традыцыйна адзначаецца як агульнанацыянальнае свята, у якое мы аддаём даніну павагі самым родным людзям на Зямлі – нашым дарагім мамам. Гэта свята – сведчанне прызнання неацэннай ролі жанчыны ва ўмацаванні сям'і, выхаванні дзяцей, захаванні духоўных каштоўнасцяў нашага народа, а для мужчын гэта яшчэ адна нагода выказаць вам, мілыя жанчыны, сваё захапленне за дзіўнае ўменне спалучаць прафесійную дзейнасць са сваім галоўным прызначэннем – быць захавальніцамі хатняга ачага.

Асаблівыя словы падзякі заслугоўваюць працаўніцы Беларускай чыгункі, якія прыўносяць у работу магістралі высокую культуру, гармонію і цяпло чалавечых адносін. Мы ганарымся працоўнымі перамогамі работніц чыгуначнага транспарту старэйшага пакалення. Нізкі паклон і велізарная падзяка нашым паважаным жанчынам-ветэранам.

Дарагія мамы! У гэты святочны дзень няхай збываюцца ўсе вашы запаветныя мары, у дамах заўсёды будзе спакой, утульнасць, згода і дастатак, а дзеці прыносяць радасць, дораць свой клопат і душэўную цеплыню.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і сямейнага дабрабыту!

Начальнік Беларускай чыгункі                  У.М. Марозаў


Старшыня Аб'яднанай галіновай
прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў
і транспартных будаўнікоў                        В.М. Какора

Старшыня арганізацыі ветэранаў
Беларускай чыгункі                                   С.П. Гогалеў

Да спісу навін за 2020 год