Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 2,7 мільёна пасажыраў скарысталіся тэрміналамі самаабслугоўвання Беларускай чыгункі

08 кастрычніка 2020

З пачатку 2020 года 2 742 000 чалавек набылі білеты на цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній з дапамогай тэрміналаў самаабслугоўвання. Дадзены канал продажаў стаў папулярным і карыстаецца ўзрастаючым попытам у пасажыраў. Так, у верасні 2020 года праязныя дакументы з дапамогай тэрміналаў самастойна аформілі звыш 383 000 чалавек, гэта на 7% больш чым у жніўні 2020 і ў два разы больш (на 110%) у параўнанні з вераснем 2019 года.

Нагадаем, з сярэдзіны 2019 года на Беларускай чыгунцы пачалося ўкараненне тэрміналаў самаабслугоўвання новага тыпу – з магчымасцю прыёму аплаты наяўнымі грашыма і выдачы рэшты, а таксама з выкарыстаннем плацежных картак банкаў рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь (у тым ліку бескантактавых). Новыя опцыі хутка знайшлі свайго кліента. Цяпер найбольш актыўна тэхналогіямі самаабслугоўвання карыстаюцца пасажыры ў Магілёве, Мінску і Гомелі.

Тэрміналы самастойнага абслугоўвання сталі зручнай альтэрнатывай чыгуначных білетных кас. Таксама варта адзначыць, што пры афармленні праязных дакументаў праз тэрміналы самаабслугоўвання не збіраецца камісійны збор, гэта значыць, кошт білета ніжэй, чым у касе.

Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам актыўна выкарыстоўваць тэрміналы самаабслугоўвання, а таксама іншыя электронныя каналы продажаў праязных дакументаў. Гэта хутка і зручна.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год