Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прыняла ўдзел у 6-м пасяджэнні Сумеснай рабочай групы па перавозках кантэйнернымі цягнікамі ў зносінах Кітай–Еўропа–Кітай

30 кастрычніка 2020

Мерапрыемства адбылося 29 кастрычніка 2020 года ў фармаце відэаканферэнцыі. Дэлегацыю беларускай магістралі ўзначаліў першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Ігар Шылаў.

На пасяджэнні былі разгледжаны вынікі работы, абмеркаваны існуючыя праблемныя пытанні, вызначаны і зацверджаны планы работы, разгледжаны праект Мемарандума аб сумесных дзеяннях, накіраваных на павелічэнне хуткасці руху кантэйнерных цягнікоў па маршруце Кітай–Еўропа–Кітай.

У завяршэнні сустрэчы было прынята рашэнне аб далучэнні кампаніі ProRail (Нідэрланды) да Сумеснай рабочай групы ў якасці назіральніка.

Сумесная рабочая група работае ў адпаведнасці з Сямібаковым Пагадненнем паміж чыгункамі Кітая, Беларусі, Расіі, Германіі, Казахстана, Манголіі і Польшчы аб паглыбленні супрацоўніцтва па арганізацыі кантэйнерных цягнікоў у зносінах Кітай–Еўропа, яе дзейнасць накіравана на нарошчванне кантэйнерапатока, удасканаленне арганізацыі перавозак, развіццё аб'ектаў лагістычнай інфраструктуры, укараненне найноўшых тэхналогій, стварэнне адзіных стандартаў абслугоўвання і г.д.

Трэба адзначыць, што Беларуская чыгунка разглядае развіццё перавозак кантэйнернымі цягнікамі ў зносінах з Кітаем у якасці стратэгічнага і найбольш перспектыўнага напрамку сваёй дзейнасці, пастаянна надае асаблівую ўвагу ходу рэалізацыі артыкулаў Сямібаковага Пагаднення.

Лік кантэйнерных цягнікоў, якія курсіруюць паміж Кітаем і Заходняй Еўропай, на працягу апошніх гадоў стабільна расце. За 9 месяцаў гэтага года транзітам праз Беларусь перавезена больш 382 тыс. кантэйнераў у ДФЭ, што на 60% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Акрамя таго, Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу развіццю тэрмінальнай інфраструктуры, а таксама сумесна з удзельнікамі рынку транспартных паслуг праводзіць мэтанакіраваную работу па развіцці і стварэнню новых маршрутаў перавозак праз беларуска-польскія памежныя пераходы.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год